У пух і пярынкі!

У пух і пярынкі!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Трэці бой падушкамі ў брэсцкім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая прайшоў на “ўра”

Арганізатары мерапрыемства, калектыў  “Radio START – Brest Internet Station”, вырашылі ў гэтым сезоне прысвяціць бітву 992-годдзю горада над Бугам. Ахвотнікі “пакалаціць” адзін аднаго, а гэта больш за 30 чалавек, раздзяліліся на дзве каманды: “белых” і “чырвоных”. Мэта вясёлага паядынку – з дапамогай падушкі адарваць шарык варожага колеру.
Амаль паўгадзіны доўжылася нялёгкае супрацьстаянне. Пасля апошняга трэцяга раўнда доўгачаканы пух і пярынкі ўпалі на поле бітвы, пераможцамі якой стала каманда “белых”.
Юлія КОСАРАВА,
г. Брэст.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сотні аб’ектаў Лунінецкай ПМК-19…

Следующая запись

“НТ” – партнёр телепрограммы “Жди меня”