У воінскіх падраздзяленнях Берасцейшчыны навабранцы 2012 года прынялі прысягу

У воінскіх падраздзяленнях Берасцейшчыны навабранцы 2012 года прынялі прысягу

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Юнакі сталі ў баявы строй, каб спасцігаць салдацкую навуку. Першыя тыдні службы асабліва цяжкія – ведаю па сабе. Але прайсці школу мужнасці – гэта пачэсны абавязак. Армія загартоўвае цела і характар, вучыць калектывізму і мужнасці. Сапраўднае адчуванне таго, што ты – салдат, прыходзіць пасля прыняцця воінскай прысягі.
Урачысты рытуал нядаўна прайшоў і на пункце прыёму маладога папаўнення 8-й радыётэхнічнай брыгады, які дыслацыруецца ў Баранавічах. Навабранцы прысягнулі сваёй Айчыне і цяпер могуць лічыць сябе салдатамі на законнай падставе.
Як правіла, у гэты дзень дзверы былі адчынены для ўсіх жадаючых. Сустрэчы з бацькамі, роднымі, сябрамі… У кагосьці з матуль на вачах слёзы, хтосьці дачакаўся хатніх прысмакаў, якіх вельмі хочацца напачатку службы. Бясконцыя размовы –
і дзень пралятае, як гадзіна. Для іх гучыць каманда стаць у строй. Для бацькоў і каханых дзяўчат наступаюць працяглыя дні чакання і ў той жа час супакаенне – хлопцы служаць Радзіме. Яны становяцца мужчынамі.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”,
г. Баранавічы.
Фота Людмілы КАСМУЛІ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Звінелі радасцю Балоты…

Следующая запись

У Палацы прафсаюзаў 20 чэрвеня адкрылася V духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст Праваслаўны”.