Беларусь

Як захоўваць угнаенні


Элементы сілкавання раслін і дрэў (азот, фосфар, калій, кальцый, магній, сера, бор, жалеза і інш.) па-рознаму паводзяць сябе, трапіўшы ў незвычайнае асяроддзе – напрыклад, у ваду, на сонца ці на мароз.
Найбольш дастаецца азоту, бо ён самы лятучы. Пад дажджом, снегам, ад уздзеяння туману, расы ён раствараецца амаль без астатку. Частка яго ўсмоктваецца глебай, большая ж колькасць выпараецца ў паветра. Адбываецца масавае забруджванне навакольнага асяроддзя: ручайкі з азотам могуць трапіць у азёры і рэкі.
Вымываюцца фосфар і калій, але ў меншай ступені. Значыць, гной, які выкідваецца з хлявоў, абавязкова трэба складваць пад дахам ці ўкрываць зверху плёнкай або накідаць звычайнай зямлі ці торфу. Яны крыху будуць усмоктваць вільгаць. Трэба абавязкова трамбаваць кучы, тады гной страціць зусім нямнога карысных рэчываў, ён будзе перагніваць, набываючы ўласцівасці кампосту.
Некаторыя гаспадары вясной, ды часам і ўвосень, развозяць гной па полі і пакідаюць яго ў малых кучках. Ад высокай тэмпературы, вятроў і вільгаці азот, фосфар і калій выпараюцца. Калі ідзе дождж, то ўсё знікае ў глебе. Значыць, трэба развозіць гной непасрэдна перад пераворваннем ці перакопваннем.
Попел таксама трэба хаваць ад снегу, дажджу і ўвогуле ад вільгаці. Там азоту няма, але знікаюць кальцый, жалеза, магній, бор і іншыя элементы, якія так патрэбны раслінам. Попел можна захоўваць у жалезных бочках, драўляных ёмістасцях, вёдрах, выварках, прыкрытых лістамі жалеза ці шыферам.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля