Візіт “Начнога госця”

Візіт “Начнога госця”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

З 16 ПА 21 ЛІСТАПАДА Ў БРЭСЦЕ ПРОЙДУЦЬ ГАСТРОЛІ ГОМЕЛЬСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК
Гамяльчане пакажуць спектакль “Начны госць” на сцэне Брэсцкага тэатра лялек, які цяпер часова месціцца на Партызанскім праспекце, 15.
У гэты ж самы час нашы лялечнікі будуць выступаць у Гомелі, дзе іх таксама даўно чакаюць з нецярпеннем і радасцю.
Што ж уяўляе сабой “Начны госць”? Жанр спектакля пазначаны як трылер – сёння даволі модны і запатрабаваны. Але ў трактоўцы Гомельскага тэатра лялек гэта хутчэй пародыя, прычым даволі вясёлая і забаўляльная.
Аўтар п’есы – вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгій Марчук, рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Матрос, мастак – Ніна Баяндзіна. Сюжэт дзеі мае лёгкую і немудрагелістую лінію. Галоўная гераіня – Мышанё Шу-Шу, якая пад ціскам злога пацука Матыльды вымушана красці прадукты. Але потым пры дзейснай дапамозе сяброў-музыкантаў – Ката, Сабакі і Папугая – Шу-Шу нарэшце вырываецца з “кіпцяў” злой Матыльды.
Такім чынам, “Начны госць” – гэта сучасная дынамічная казка з цікавай сцэнаграфіяй і музычным афармленнем. Артысты на сцэне працуюць у “жывым” плане, разам з планшэтнымі лялькамі, выкарыстоўваюць таксама элементы ценявога тэатра. У спектаклі шмат гумару, дасціпных дыялогаў, дзея разгортваецца захапляльна і імкліва. Разам з тым, кожны пачуе шчымлівыя ноткі і не застанецца абыякавым да ўсяго, што адбываецца на сцэне.
Ігар ФЕДАРОВІЧ,
г.Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пашанцавала Насці

Следующая запись

Мяса “Пятрушкавая асалода”