Беларусь

Лімонны сок супраць іржы


Майстар-клас ад вядучага спецвыпуска «Сакрэты дамавічка Антося» Вячаслава БУРДЫКІ
ЛІМОННЫ СОК СУПРАЦЬ ІРЖЫ
Работа з металам часта заканчваецца прыкрай з’явай: на вашым адзенні застаюцца плямы ржы. Між тым, ваш камбінезон яшчэ можа паслужыць, а хадзіць у брудным вам не падабаецца. Што рабіць?
Плямы ржы з адзення можна вывесці з дапамогай лімоннага соку. Пляму намочваюць сокам і злёгку прасуюць гарачым прасам. Гэтую аперацыю варта правесці некалькі разоў, а потым прамыць тканіну вадой. Не забывайце сачыць, каб прас не высушваў тканіну поўнасцю, бо яна павінна заставацца крышачку вільготнай.
Састарэлыя плямы ржы можна ліквідаваць з дапамогай воцату (1 чайная лыжка на 0,5 шклянкі вады). У падагрэтую сумесь вады і воцату апусціць забруджаны ўчастак адзення на некалькі хвілін, пасля чаго старанна прапаласкаць у вадзе. З палатнянай тканіны плямы ржы можна таксама вывесці – сокам свежых памідораў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля