Фотаконкурс “НТ” працягваецца…
Тэма сёмага задання рэдакцыйнага фотаконкурсу – “Тата, мама і я – дружная сям’я” – таксама не пакінула абыякавымі нашых удзельнікаў. Умовы конкурсу паспяхова выканалі Ігар Ніжнік, Анатоль Шугай, Дар’я Ніканчук і многія іншыя чытачы. А пераможцай сёмага тура зноў стала вучаніца 10 “А” класа СШ №1 г.Жабінка Дар’я Ніканчук. Яе фотаздымак і подпіс да яго прапануем увазе чытачоў.
Дом сямейны мы будуем,
Сілы нашай не шкадуем,
Добра ладзіцца
работа,
Бо працуем мы з ахвотай.
Разам усё зрабіць мы зможам,
Сваю справу мае кожны.
Не глядзіце, дзівакі!
Дом будуюць Дзмітрукі.
ТЭМА ВОСЬМАГА ЗАДАННЯ: “Каб лета не канчалася!” Дасылайце вашы фотаздымкі і подпісы да 30 жніўня.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.