Як прадоўжыць летні вітамінны сезон?…

Як прадоўжыць летні вітамінны сезон?…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ГАРОДНІНА “АГУРКОВЫЯ ВАРЫЯЦЫІ” ад Тамары ЛЕБЯДЗЕЎСКАЙ, начальніка аддзела культуры Пінскага райвыканкама:
– Так хочацца прадоўжыць летні вітамінны сезон! Для гэтага зусім не абавязкова быць чараўніцай. Усяго толькі і трэба – не ленавацца і скласці вітаміны ў слоік. Прапаную зрабіць на зіму “Агурковыя варыяцыі”. Асаблівасць гэтых рэцэптаў – адсутнасць воцату. Гэта значыць, што ў слоіках атрымаецца захаваць максімальна натуральны смак агуркоў.
Варыяцыя №1. Агуркі мыем. Вялікія плады надзярэм на буйнай тарцы, сярэднія будзем складваць у трохлітровыя слоікі. На адзін слоік бярэм: 3 зубочкі часнаку, ліст хрэну, 3 лісточкі парэчак, 4 – вішні, 2-3 сцябліны кропу з зонцікамі. Спецыі кладзём на дно слоіка, на іх – слой агуркоў, які перакладаем надзёртымі агуркамі, каб маса запоўніла пустоты (порцыі надзёртых агуркоў трэба папярэдне пасаліць з разліку 3 сталовыя лыжкі солі на 3-літровы слоік). Затым зноў укладваем агуркі, далей – агурковая маса, і так паслойна запаўняем посуд поўнасцю. Закрываем капронавай накрыўкай і адпраўляем у халоднае месца (склеп ці халадзільнік).
Варыяцыя №2. У слоік складваем 3-4 зубочкі часнаку, столькі ж лістоў парэчак, ліст ці корань хрэну, кроп. На 1 літр вады спатрэбіцца 1 сталовая лыжка солі, на 3-літровы слоік – 1,5 літра вады. Ваду закіпяціць, у кіпені растварыць соль, заліць расол у слоік і адразу закатаць бляшанай накрыўкай. Слоікі пераварочваем і пакідаем на 3 дні у цёмным кутку, потым вяртаем іх у нармальнае становішча і пакідаем на 2 дні, але ўжо на святле. Пасля захоўваем агуркі прамога пасолу ў халодным месцы.
Частуйцеся, калі ласка!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У пух і пярынкі!

Следующая запись

Ці гатовы школы і вучні Брэстчыны да новага навучальнага года?