Беларусь

Падзеі: у свеце, краіне, вобласці


На шчырай аснове
У ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаву Катар 16 жніўня па ініцыятыве катарскага боку адбылася яго няпланавая сустрэча з Эмірам гэтай дзяржавы шэйхам Хамадам бен Хадзіфай аль-Тані. На ёй абмяркоўваліся прапанаваныя напярэдадні беларускія ініцыятывы, іншыя пытанні, якія мелі ўзаемны інтарэс, у тым ліку і канкрэтныя ўзаемавыгадныя праекты (у прыватнасці, стварэнне ў Беларусі магутных лагістычных і фінансавага цэнтраў, прамысловай зоны ў раёне Брэста). Пасля сустрэчы Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што перспектывы развіцця беларуска-катарскіх адносін велізарныя. Яны будуюцца на абсалютна зразумелай і шчырай аснове.
Размова прэзідэнтаў
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса адбылася 17 жніўня. Кіраўнік Беларусі цікавіўся станам здароўя венесуэльскага лідара і пажадаў яму хутчэйшага выздараўлення. Прэзідэнты дэталёва абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, дамовіліся аб візіце беларускай дэлегацыі ў Венесуэлу, а таксама аб вызначэнні тэрмінаў візіту ў гэту лацінаамерыканскую краіну Аляксандра Лукашэнкі.
Дамовіліся
Усе праблемы, што раней існавалі паміж Беларуссю і Расіяй, былі зняты на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і двухбаковай сустрэчы прэм’ер-міністраў Міхаіла Мясніковіча і Уладзіміра Пуціна, якія прайшлі 15 жніўня ў Маскве. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін.
Ёсць 1.000.000 тон!
16 жніўня валавы збор зерня ў гаспадарках Брэстчыны дасягнуў 1 мільёна тон. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўжо ўбраны на 309,7 тысячы гектараў (96,2 працэнта ад усіх уборачных плошчаў). Сярэдняя ўраджайнасць складае 32,6 цэнтнера з гектара. Тры раёны вобласці – Камянецкі, Брэсцкі і Жабінкаўскі – ужо завяршылі масавую ўборку збожжавых культур.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля