Ці гатовы школы і вучні Брэстчыны да новага навучальнага года?
Апошнія дні перад школай, як правіла, самыя хвалюючыя для вучняў і іх бацькоў. Здаецца, часу ў абрэз, а трэба паспець і сшыткі з алоўкамі набыць, і гардэроб абнавіць у адпаведнасці з асеннімі тэндэнцыямі. Дарэчы, закупіць усё неабходнае можна на школьных кірмашах, якія размясціліся на цэнтральных вуліцах кожнага горада. Селёта ў вобласці адкрыта 22 дадатковыя гандлёвыя кропкі гэтага кірунку, арганізавана каля 1000 “Куткоў першакласніка, школьніка”.
5расня гасцінна адчыніць дзверы новая сярэдняя школа на 168 вучняў у вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна. Падарунак атрымалі і жыхары Альшан, што на Століншчыне. Вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад – пачатковая школа” на 471 месца ўжо здадзены ў эксплуатацыю, але ўрачыстасці з нагоды адкрыцця запланаваны на першы асенні дзень. У абласным цэнтры да гэтага часу завершыцца рэканструкцыя сярэдняй школы № 8 імя Героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, установа два гады працавала на базе іншай школы. Таму калектыў, вучні і іх бацькі асабліва чакаюць 1 верасня, якое стане днём вяртання ў родныя сцены.
Але з 16 малакамплектнымі сельскімі школамі, сярод якіх 5 пачатковых, 8 базавых і 3 сярэднія, давядзецца развітацца на нявызначаны тэрмін.
За парты сёлета сядзе 157, 5 тысячы вучняў.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.