Майстар-клас ад намесніка загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Ніны ДРЫК
ТЭНІСНЫЯ ШАРЫКІ
Ў ПРАЛЬНАЙ МАШЫНЕ
У гардэробе кожнага з нас ёсць рэчы, якія нават у сучасных пральных машынах-аўтаматах не так лёгка памыць. Напрыклад, тыя ж пухаві-
кі – паліто і курткі. Вопратка выдатная, але ж у хімчыстку за кожным ра-зам не набегаешся, асабліва калі верх –
са светлай матэрыі. Неяк выпадкова ў транспарце пачула, як можна наладзіць хімчыстку дома. Праверыла сама і цяпер такі від абнаўлення пуховай вопраткі прымяняю пастаянна. Ды многія мае знаёмыя, калегі таксама.
Вывернем паліто, куртку на левы бок, замок-маланку зашпілім. Кла-дзём у машыну, туды ж адпраўляем чатыры тэнісныя шарыкі. Дзякуючы ім пух не будзе збівацца. Для мыцця выкарыстоўваем вадкі пральны парашок, каб на тканіне не заставаліся разводы. Пасля адціскання ў нармальным рэжыме дасушым вопратку на плечыках.
Калі капюшон з футрам, які нельга адчапіць, дык адразу пасля мыцця пасушыце яго звычайным фенам для сушкі валасоў – так ён не страціць прывабнага знешняга выгляду.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.