Беларусь

Абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла акцыю “Захоўваючы жыццё”


Абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла акцыю “Захоўваючы жыццё”, прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу
Праект Чырвонага Крыжа “Моладзь супраць ВІЧ” надзвычай актуальны, бо ў свеце па-ранейшаму застаецца высокай колькасць хворых на ВІЧ/СНІД. Небяспечная хвароба, як сведчыць статыстыка, не здае пазіцый і ў нашым рэгіёне: у эпідэміялагічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі Брэстчыны. Моладзь жа застаецца адной з груп, якія маюць высокі ўзровень інфіцыравання ВІЧ.
Па словах Аксаны Трушковай, рэгіянальнага каардынатара праекта “Моладзь супраць ВІЧ”, не губляе актуальнасці і пытанне распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі пра хваробу сярод шырокай грамадскасці, фарміравання адэкватных адносін да праблемы распаўсюджвання інфекцыі і да людзей, якія жывуць з ВІЧ. Вось чаму і праводзілася інфармацыйная акцыя “Захоўваючы жыццё”. Яе мерапрыемствы абласная арганізацыя БТЧК арганізавала ў Пінскім, Лунінецкім, Баранавіцкім, Столінскім і іншых раёнах. У Брэсце акцыя прайшла ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая.
На паркавых алеях валанцёры Чырвонага Крыжа наладзілі работу інфармацыйных палатак, прапаноўвалі адпачывальнікам матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. А яшчэ можна было вырабіць у тэхніцы арыгамі жураўлікаў. Папяровыя птушкі сталі сімвалам салідарнасці з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ. Такім чынам моладзь выказала павагу да памяці памерлых ад СНІДу і заявіла аб падтрымцы права на жыццё ВІЧ-інфіцыраваных.
Вольга ЛЕАНАВЕЦ,
вучаніца САШ №30
імя Д. Гвішыяні,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля