Абвешчаны традыцыйны штогадовы конкурс “Слова маладых”

Абвешчаны традыцыйны штогадовы конкурс “Слова маладых”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Творчае спаборніцтва сярод маладых прафесійных журналістаў, юных карэспандэнтаў, клубаў (гурткоў) пры райкамах і гаркамах БРСМ ладзяць абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, аддзел па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і рэдакцыя “Народнай трыбуны”. Абласная газета заўсёды падтрымлівае творчыя памкненні моладзі, таму і выступае заснавальнікам конкурсу.
Журы вызначыць пераможцаў у намінацыях: “Лепшы клуб (гурток) “Юны журналіст”, “Лепшы малады журналіст”, “Лепшы юны карэспандэнт”, “Лепшы клуб (гурток) – партнёр СМІ” і “Лепшая аўтарская работа”. На конкурс трэба накіраваць матэрыялы, якія апублікаваны ці выйшлі ў эфір у 2012 годзе і расказваюць пра моладзь Берасцейшчыны, дзейнасць БРСМ, рэалізацыю ў вобласці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Конкурсныя работы чакаюць да 10 снежня, а даслаць іх трэба па адрасе: 224005, г.Брэст, вул. Наганава, 10, пакой 317, АК БРСМ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У Доме грамадзянскіх абрадаў Брэсцкага гарвыканкама адбылася першая за апошнія 8 гадоў урачыстая рэгістрацыя трайнят

Следующая запись

…а ў газеце “Заря” – галоўны рэдактар