Як гучыць патрыятызм

Як гучыць патрыятызм

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста правяла агляд-конкурс патрыятычнай песні, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
На сцэну Дома культуры чыгуначнікаў выходзілі салісты, ансамблі, харавыя групы. Аматарскія калектывы прадстаўлялі прадпрыемствы, арганізацыі і клубныя ўстановы Ленінскага раёна нашага абласнога цэнтра. Сапраўднай гераіняй агляду-конкурсу, наладжанага раённай адміністрацыяй, стала патрыятычная песня.
Узнёслыя, лірычныя, гераічныя вакальныя творы, здавалася, ішлі ад сэрцаў выканаўцаў, настолькі тыя былі паяднаны музыкай і словамі ды перажывалі песенныя гісторыі. Знаёмыя і новыя  творы ўсхвалявалі і гледачоў, і журы конкурсу.
Дыпломы пераможцаў і прызы адміністрацыі Ленінскага раёна ў выніку атрымалі: народны ансамбль песні і танца “Сузор’е” ААТ “Будтрэст №8”, народная вакальная група “Красуні” ААТ “Прадтавары”, вакальны ансамбль ДУ “Брэстводаканал”, народны хор “Вербніца” Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”, дуэт УП “Прамбрыс” і народны ансамбль “Рамонкі” Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры. Сярод салістаў адзначаны: Павел Бяляўскі
(СШ №17), Дзмітрый Гардзееў і Вольга Пылік (ААТ “Прадтавары”), Аляксандр Цецярук (ДУ “Брэстводаканал”), Кацярына Чысцяк (Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі) і Вольга Палішчук (СП ААТ “Брэстгазаапарат”).
Журы адзначыла выразнасць выступленняў, высокае выканальніцкае майстэрства і добрыя сцэнічныя касцюмы ўсіх удзельнікаў агляду-конкурсу, а яны ўпэўніліся, што патрыятычныя песні па-ранейшаму ўпрыгожваюць рэпертуар і іх добра прымае публіка.
Яўгенія БАГАЦЕЕВА,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Бяспечнае суседства

Следующая запись

Інспектары па справах непаўналетніх паганялі мяч са школьнікамі