Моўны куфэрак

Моўны куфэрак

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Што пакладзеш у скарбніцу роднага слова – такім багаццем і будзеш карыстацца
Неяк прачытала: “…Мова ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая з’ядноўвае пакаленні, што аджылі, што жывуць цяпер і будучыя ў адно вялікае гістарычнае жывое цэлае. Яна не толькі пацвярджае жыццёвасць народа, але і ёсць менавіта само гэтае жыццё. Калі знікае народная мова – народа няма больш! Дакуль жывая мова народная ў вуснах народа – да той пары і жыве народ. Адбярыце ў народа ўсё, і ён усё можа вярнуць; але адбярыце мову – і ён ніколі больш ужо не створыць яе; новую Радзіму нават можа стварыць народ; але мовы – ніколі; вымерла мова ў вуснах народа – вымер і народ”.
Гэтыя словы пра ролю мовы ў жыцці народа выказаў выдатны педагог-дэмакрат К.Д. Ушынскі. Здаецца, што яны адрасаваны менавіта нам, беларусам, якія прайшлі цяжкі і складаны шлях да сваёй незалежнасці. Нялёгкі лёс выпаў і беларускай мове. Адна з найбольш старажытных еўрапейскіх моў, яна, як тая птушка фенікс, неаднойчы на працягу стагоддзяў даказала сваю жыццяздольнасць.
Сёння беларуская мова мае статус дзяржаўнай. На першы погляд здаецца, што ўсё добра. А як на самай справе?
Вельмі непакоіць стан чысціні нашай мовы на сучасным этапе. Мабыць, не знойдзецца ніводнага чалавека, які б не чуў ненарматыўнай лексікі. Школа жыцця шчодра раскрывае нам свае “падручнікі”, і мы тыкаемся носам у іх разгорнутыя “старонкі”: надпісы на агароджах, сценах, дамах… Тут можна прачытаць цэлыя “паэмы”.
Негатыўную ролю адыгрывае і тэлебачанне. З вуснаў герояў злятаюць такія слоўцы, што ад іх аж вушы вянуць. З экранаў яны перацякаюць у будзённыя размовы людзей, ліпнуць да языка і праз пэўны час становяцца звыклай формай маўленчых зносін. Ці часта на звыклае мы звяртаем увагу?
А мова навучэнцаў! Іх вусны вымаўляюць не толькі жаргонныя словы тыпу “рубаць”, “лох”, “тормаз”, “абшчага”, але і словы забароненай лексікі. Нехта будзе даводзіць: трэба ведаць родную мову з усімі яе лексічнымі пластамі. Але ж павінна быць павага да самога сябе і навакольных! Веданне і ўжыванне – розныя рэчы. У апошні час з’явіўся нейкі “шарм” у размове – перасыпаць мову рознымі непрыстойнасцямі. Яго дазваляюць сабе не толькі дэградаваныя асобы, але і прыстойныя на першы погляд людзі. Уставіць слоўца, ажывіць мову, стварыць імідж разняволенага чалавека… Бяскрыўдна, здавалася б, ажывіць мову. А на справе – знявага і мовы, і сябе.
Наша мова дадзена нам для Слова. “Напачатку было Слова…” – памятаеце першыя радкі Евангелля ад Іаана? Словам мы выказваем сваё захапленне прыродай, навакольным светам, роднымі і блізкімі людзьмі. Ім перадаём такое светлае і ўзнёслае пачуццё, як каханне. Словам мы славім Бога… Гэта нашы традыцыі. Яны закладзены нашымі продкамі.
Дык што ж рабіць, як змагацца з лаянкавымі словамі, з гэтай заганай часу?
Усё залежыць толькі ад нас саміх: што мы і навакольныя будзем чуць адзін ад аднаго, што будзем прыўносіць у агульную скарбонку моўнай культуры. Паспрабуй забараніць сабе вымаўляць лаянкавыя словы – і адразу заўважыш нешта дзіўнае і неверагоднае: у асабістай зоне становіцца чысцей.
Вікторыя ГАРБАЦЭВІЧ,
навучэнка УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На пункце мытнага афармлення “Макраны” затрымана кантрабанда тавару інтымнага характару

Следующая запись

У музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” гасцюе выстава народных рамёстваў Дагестана “Гордасць і велічнасць краіны гор”