Беларусь

Для вас гатуе Ігар Пашэчка!


САЛАТА “ФЕСТЫВАЛЬНАЯ” ад Ігара ПАШЭЧКІ, саліста калектыву “DramRockStudio”:
– Да кулінарыі, як і да ўсяго ў жыцці, падыходжу творча. На жаль, з-за насычанага працоўнага графіка незаўжды ёсць час праявіць усе свае здольнасці і фантазію, таму перавагу аддаю стравам “на хуткую руку”. Аднойчы з музыкантамі пасля выступлення на фестывалі “X-Star” гатавалі вячэру, прыйшлося “чараваць” з таго, што было пад рукой. У выніку атрымалася вельмі смачная і арыгінальная салата, назву ёй далі “Фестывальная”. Цяпер гэта стала фірменнай стравай “DramRockStudio”. Рэцэптам ахвотна падзялюся з чытачамі “Народнай трыбуны”.
Для прыгатавання нам спатрэбяцца: паўкачана пекінскай капусты,  200 г варанай каўбасы (“Доктарскай” ці “Малочнай”), палова стандартнага слоіка зялёнага гарошку, маянэз, соль, перац на смак.
Капусту і каўбасу наразаем кубікамі. Дадаём гарошак. Запраўляем маянэзам і спецыямі. Перамешваем і падаём на стол. Рэкамендую дэгуставаць “Фестывальную” салату разам з сябрамі і аднадумцамі. Заўважана, што так смачней.
Дарыце вашым блізкім добры настрой і пазітыўныя эмоцыі праз смакату на стале, душэўную атмасферу за сталом і абавязкова не забывайце пра музычнае меню. Разам з музыкантамі  нашага калектыву жадаем чытачам “НТ”, каб усё ў жыцці атрымлівалася, як па нотах, а для гэтага, вядома ж, неабходна падсілкоўвацца. Спрабуйце, стварайце, фантазіруйце, спявайце… Смачна есці!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля