Пра аплату, навучанне і прафесію…

Пра аплату, навучанне і прафесію…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Першы год у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна на базе філалагічнага факультэта існуе  аддзяленне журналістыкі. Пакуль было створана толькі дзве групы. Па адной на дзённым і завочным аддзяленнях. 37 чалавек летам ужо пераведзены на другі курс. А прыёмная камісія ў гэтыя дні праводзіць залічэнне першакурснікаў. Пакуль навічкі радуюцца свайму паступленню, я вырашыла падвесці вынікі першага года навучання. Чаму навучыліся юныя журналісты Брэстчыны? Ці зрабілі яны свой першы крок у будучую прафесію? Ці ідуць рэдакцыі насустрач навучэнцам? Ды ўвогуле, ці не пашкадавалі яны, што выбралі менавіта гэты шлях?
Вольга КАВАЛЬКО:
– Аб журна-лістыцы ведала мала. Але зараз не шкадую, што вучуся. Паступленне было абдуманым крокам. Методыка выкладання, на мой погляд, пакідае жадаць лепшага. Я прыкладна гэтага чакала – усё ж першы набор. Але, як сказаў мне адзін разумны чалавек, першыя наборы самыя неардынарныя! Рэдакцыі брэсцкіх газет разумеюць нас, публікуюць. Праўда, перад гэтым трэба некалькі разоў патэлефанаваць і нагадаць пра сябе.
Юлія ЦВОР:
– Навучылася ісці лягчэй на кантакт з людзьмі, выказваць свае думкі. Але на самым пачатку збіралася нават забраць дакументы. Потым, пасля экзаменаў, вырашыла, што буду вучыцца. Стала даволі цікава. Не здавальняе толькі аплата за навучанне – досыць вялікая сума, якая не кожнаму па кішэні. І вучэбны працэс пакуль не абыходзіцца без накладак, але гэта ж толькі першы набор. З рэдакцыямі пакуль не знаёмілася, але, думаю, у мяне ўсё атрымаецца.
Юлія КОСАРАВА:
–Мэтанакі-равана паступала на завочнае аддзяленне. Не думаю, што журналістыцы  можна навучыцца на дзённым. Можа, я і памыляюся… Але на завочным больш самастойнасці і практыкі. Думаю, вучыся я на дзённым аддзяленні, у мяне не было б і паловы публікацый, якія ёсць на цяперашні час. З рэдакцыямі пачала супрацоўнічаць яшчэ да паступлення, таму праблем з гэтым няма. Я лічу, што калі да другога курса вы не пачалі кантактаваць з рэдакцыямі, то падумайце, ці правільна выбралі прафесію.
Павел БЫБКО:
– Мне падабаецца прафесія журналіста магчымасцю выказаць свой пункт гледжання па любой праблеме. За год навучання я стаў больш адказным.  Тыя рэдакцыі, куды я прапаноўваў свае матэрыялы, падыходзілі да мяне вельмі ўважліва, дапамагалі, давалі параду. Плата за навучанне мяне таксама здавальняе, таму што ў параўнанні з іншымі навучальнымі ўстановамі яна значна танней.
Запісала Таццяна КАЗЛОЎСКАЯ,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладзёжны мерыдыян

Следующая запись

Для вас гатуе Ігар Пашэчка!