Творчая “лятучка” брэсцкіх журналістаў прайшла на… вакзале

Творчая “лятучка” брэсцкіх журналістаў прайшла на… вакзале

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У сераду адбылася творчая “лятучка” для журналістаў абласных, гарадскіх і раённых газет у рамках праекта “Радаслоўная і сучаснасць роднага краю ў СМІ”. Рэдактары і карэспандэнты выданняў “Народная трыбуна”, “Заря”, “Заря над Бугом”, “Навіны Камянеччыны”, “Голас часу” пачалі мерапрыемства ў рэдакцыі гарадской газеты “Брестский вестник”. Пасля экскурсіі і азнаямлення з работай гарадской газеты журналісты адправіліся на вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны, дзе пабывалі на экскурсіі ў музеі, а пасля ў канферэнц-зале змястоўна пагаварылі аб перспектывах журналістыкі ў рэгіёне. Правёў сустрэчу старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Георгій Тамашэвіч.
Такія сустрэчы для нашых калег сталі ўжо традыцыяй. Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Таццяны Гагаковай, яны неабходныя журналістам у першую чаргу для таго, каб абмяняцца вопытам работы і абмеркаваць новыя магчымасці супрацоўніцтва.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладзёжны мерыдыян

Следующая запись

Для вас гатуе Ігар Пашэчка!