Хлебаробы Брэстчыны вядуць уборку збожжавых і збожжабабовых культур… нават наперакор непагадзі

Хлебаробы Брэстчыны вядуць уборку збожжавых і збожжабабовых культур… нават наперакор непагадзі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Народнае выслоўе “дажджы ідуць не  тады, калі просяць, а калі жнуць і косяць” сёлета апраўдвае сябе спаўна. Ва ўсялякім выпадку на Брэстчыне. Практычна з пачатку жніва   яны надакучаюць  ва ўсіх рэгіёнах, што запавольвае ход уборачнай кампаніі. Пракаменціраваць сітуацыю, якая склалася на палетках вобласці, мы папрасілі начальніка аддзела раслінаводства аблсельгасхарчу Сяргея Дзенісевіча:
– Палівам, тэхнікай і кадрамі  для правядзення жніва гаспадаркі забяспечаны. Ход палявых  работ зараз  стрымліваюць толькі неспрыяльныя ўмовы  надвор’я. У выніку дажджоў і навальніц, якія  праходзяць амаль штодзень,  збожжавыя на многіх участках палеглі, а некаторыя ўвогуле аказаліся падтопленымі. Так што змагацца за хлеб сёлета  камбайнерам даводзіцца ў самым прамым сэнсе…
І яны змагаюцца. Выкарыстоўваючы кожную пагодлівую хвіліну, выводзяць збожжаўборачныя агрэгаты на палеткі. Дзякуючы вопыту і самаадданай працы хлебаробаў, па стане на 28 ліпеня агульнымі намаганнямі збожжавыя на Брэстчыне ўбраны  на плошчы 112729 гектараў, што складае 33,9 працэнта да плана, пры сярэдняй ураджайнасці 32,4 цэнтнера з гектара.  У Жабінкаўскім, Камянецкім, Пінскім і Столінскім раёнах жніво набліжаецца да залатой сярэдзіны – тут убраныя плошчы складаюць больш за 40 працэнтаў.  У Брэсцкім, Баранавіцкім  і Бярозаўскім раёнах на круг малоцяць па 40,3, 39 і 35,9 цэнтнера збожжа адпаведна.  Самая нізкая ўраджайнасць у Ганцавіцкім раёне – 23,3 цэнтнера. У Маларыцкім, Пінскім і Лунінецкім – у межах 26,5 – 27,5 цэнтнера.
Адначасова з уборкай збожжа гаспадаркі вядуць яго продаж дзяржаве. У засекі  краіны пастаўлена ўжо 24224 тоны хлеба новага ўра-джаю – 15,1 працэнта да дзяржзаказу.   Салома па стане на 28 ліпеня ўбрана крыху больш чым  на палове скошаных плошчаў.
Надзея ВЕРАС, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладзёжны мерыдыян

Следующая запись

Для вас гатуе Ігар Пашэчка!