Хрушчы “Матуліна пяшчота”

Хрушчы “Матуліна пяшчота”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ад Людмілы МІХАЛАЧКІНАЙ, начальніка аддзела па справах моладзіКамянецкага райвыканкама:
– У апошнія дні вельмі не хапае сонейка, таму ў якасці кампенсацыі часам хочацца папесціць сябе і дамачадцаў нечым салодкім. Смачная выпечка ў некаторай ступені паляпшае настрой і ратуе ад асенняй хандры.
Стравай, якую прапаную паспрабаваць чытачам “НТ”, мяне пачаставала мама. Яна таксама падзялілася рэцэптам, а таму  я і вырашыла назваць выпечку “Матуліна пяшчота” – менавіта гэтая назва цалкам адлюстроўвае неверагодна лёгкі, вышуканы смак салодкіх хрушчоў. Калі ўсё зрабіць правільна, то  пячэнне будзе літаральна раставаць у роце і падорыць гурманам сапраўдную асалоду.
Для прыгатавання нам спатрэбяцца: 1 яйкавы бялок, 10 жаўткоў, 1 сталовая лыжка смятаны, мука, сода, воцат і цукровая пудра.
Інгрэдыенты змешваем, соду гасім воцатам. Для таго, каб цеста атрымалася не надта густым і яго можна было тоненька раскатаць – мукі дадаём нямнога, можна мераць на вока. Таўшчыня раскатанага цеста павінна быць не больш 1 міліметра. Цеста рэжам пласцінкамі, робім пасярэдзіне дзірачку і закручваем хрушчы. Апошні этап прыгатавання – абсмажваем у алеі, пасля чаго гатовую выпечку пасыпаем цукровай пудрай. За кошт пудры яна будзе салодкай, таму цукар у цеста дадаваць не рэкамендуецца.
Усё! Можна частавацца. Ад сябе скажу, што такіх цудоўных хрушчоў, як тады ў мамы, я нідзе да гэтага не ела. Спадзяюся, чытачам “НТ” таксама спадабаецца прапанаваны варыянт.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Злёт “зялёных”

Следующая запись

Нагляд краін Садружнасці