Нафта з Венесуэлы

Нафта з Венесуэлы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Канцэпцыя бяспекі
19 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі правёў пасяджэнне Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. На ім абмеркаваны праект новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі краіны і дакументы, якія звязаны з яе рэалізацыяй. Па выніках пасяджэння Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне на працягу двух тыдняў дапрацаваць новую рэдакцыю Канцэпцыі і падаць яму на зацвярджэнне.
На зімовы час
На ўсёй тэрыторыі Беларусі 31 кастрычніка 2010 года пачынаецца так званы «зімовы» час. У 3.00 стрэлкі гадзіннікаў пераво-дзяцца на 1 гадзіну назад.
Нафта з Венесуэлы
Беларусь і Венесуэла дамовіліся аб пастаўках нафты на 2011-2013 гады. Гэтае пытанне вырашана 16 кастрычніка ў ходзе рабочага візіту ў Беларусь венесуэльскага лідара Уга Чавеса. Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі па актуальных міжнародных праблемах. Напярэдадні візіту ў Мінск прэзідэнт Венесуэлы пабываў у Маскве, а пасля Беларусі ён наведаў Кіеў і Тэгеран.
Створаны ўчасткі
У Беларусі створана 6390 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта краіны, якія пройдуць 19 снежня. Аб гэтым журналістам паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Найбольшая іх колькасць сфарміравана ў Гомельскай вобласці – 1114. На Брэстчыне будзе працаваць 986 участкаў. 44 выбарчыя ўчасткі створаны за межамі Беларусі. Да 3 лістапада будуць фарміравацца ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Вопыт дэмакратыі
21 кастрычніка на Брэстчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Яго тэма: «Усебеларускі народны сход – вопыт дэ-макратыі». Інфармайцыйна-прапагандысцкія групы абл-выканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месца-пражыванні ў Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Маларыцкім, Столінскім раёнах і горадзе Брэсце.
Конкурс кулінараў
28 кастрычніка ў кафэ «Цытадэль» у Брэсцкай крэпасці адбудзецца абласны конкурс кулінарнага мастацтва і сэрвісу. Арганізатары запрашаюць брастаўчан і гасцей горада наведаць выставу работ удзельнікаў конкурсу з 14 да 17.30 гадзін.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Злёт “зялёных”

Следующая запись

Нагляд краін Садружнасці