Беларусь

Зялёнкі “Незвычайныя”


ад  Таццяны ЛАЎРЫЕНКА,
начальніка аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама:

– Маёй кулінарнай кнізе столькі гадоў, колькі часу я замужам. А гэта ні многа, ні мала – 26 гадоў. Яе лісты пажаўцелі ад часу, але рэцэпты прыгатавання  многіх страў не страцілі сваёй актуальнасці. І хоць я вельмі люблю адкрываць для сябе нешта новае, але часам вяртаюся да забытага старога.
Асновай ці складнікам многіх страў у мяне, як правіла, з’яўляецца агародніна, якую з сямейнікамі з ахвотай вырошчваю на дачы. А яшчэ я –
заўзяты грыбнік. Прычым не толькі люблю збіраць грыбы, але і гатаваць з іх разнастайныя стравы, рабіць нарыхтоўкі на зіму. Ведаю, што зараз здзівіць людзей нейкім новым рэцэптам няпроста, але, магчыма, не ўсе ведаюць, якія незвычайныя  на смак  зялёнкі, прыгатаваныя ў таматным соусе. Менавіта гэты рэцэпт і хачу прапанаваць чытачам “НТ”.
Нам спатрэбяцца: 3 кг
адвараных грыбоў, 0,5 літра таматнага соусу, 0,5 літра алею, 1 кг цыбулі, соль, воцат.
Цыбулю абсмажваем на алеі да залацістага колеру. Перамешваем яе з адваранымі грыбамі, таматным соусам, алеем, солім па смаку і  тушым, пастаянна памешваючы, на маленькім агні каля гадзіны. За 10 мінут да гатоўнасці дадаём 1-2 сталовыя лыжкі воцату.
Калі  алей стане празрыстым, гатовыя грыбы выкладваем у стэрылізаваныя слоікі і закатваем.
Зялёнкі “Незвычайныя” прыйдуцца да любога стала. Прыемнага вам апетыту!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля