Жаночае здароўе

Жаночае здароўе

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

МЕНАВІТА ЯНО СТАЛА ПРАДМЕТАМ РАЗМОВЫ Ў АБЛАСНЫМ ЦЭНТРЫ ЭПІДЭМІЯЛОГІІ І ГРАМАДСКАГА ЗДАРОЎЯ, ДЗЕ Ў ПАНЯДЗЕЛАК ПРАЙШОЎ “КРУГЛЫ СТОЛ”
Стаць мамай – надзвычай адказны момант, а нарадзіць здаровае патомства можа толькі здаровая жанчына. Гэтую простую ісціну ў чарговы раз аргументавана і з лічбамі пацвердзілі ўдзельнікі “круглага стала”.
На думку галоўнага акушэр-гінеколага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Эдуарда Мішчука, у медыцынскіх установах жанчыны могуць атрымаць кваліфікаваную дапамогу, але дбаць аб сваім здароўі яны павінны з маленства. Сёлета ў вобласці пачалі працаваць пасля капітальнай рэканструкцыі акушэрска-гінекалагічныя аддзяленні ў Драгічыне, Івацэвічах, жаночая кансультацыя ў Пінску, да канца года справіць наваселле жаночая кансультацыя №2 у Брэсце.
“Зменшылася колькасць абортаў, а родаў стала больш”, – станоўчую сітуацыю адзначыў галоўны ўрач абласнога радзільнага дома Анатоль Дашко. У гэтай установе, між іншым, прымаюць да 35 працэнтаў усіх родаў у вобласці. Але заклапочанасць здароўем падлеткаў выказала ўрач-педыятр Брэсцкай цэнтральнай паліклінікі Таццяна Алікевіч. На яе думку, у сучасных дзяўчынак не фарміруецца правільны вобраз маці.
Дапамагчы медыкам выправіць сітуацыю гатовы праваслаўная царква, сацыяльныя і псіхалагічныя службы, прадстаўнікі якіх таксама выказалі свой погляд на праблему жаночага здароўя.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Зялёнкі “Незвычайныя”

Следующая запись

Прамы кантакт