Беларусь

Брастаўчанкі – сярод пераможцаў рэспублікаскага конкурсу “Жанчына года”


“Я – шчаслівая!” Гэтыя словы, нібыта згаварыўшыся, мовілі са сцэны нашы берасцейскія “Жанчыны года”: спачатку – Святлана Масюк з Даманава, затым – Галіна Сцепанюк з Антопаля

А перамагчы было няпроста. На рэспубліканскі конкурс “Жанчына года-2011” было пададзена 56 заявак. У дзвюх намінацыях з 10 – “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” і “За ўклад у духоўна-маральнае адра-джэнне” – лепшымі сталі дырэктар ААТ “Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат” Святлана Масюк і дырэктар Антопальскага цэнтра рамёстваў Драгічынскага раёна Галіна Сцепанюк. Былі названы жанчыны-легенды, сярод якіх – добра вядомыя імёны народных артыстак Беларусі Наталлі Гайды і Марыі Захарэвіч, якiя часта траплялi у новости регионов беларуси…
Вітаючы ўдзельніц мерапрыемства ў зале Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа”, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна зазначыла, што гэтае свята і гэтая зала –
падарунак ад нашага Прэзідэнта жанчынам, якія многае могуць – цераз сваё цярпенне, розум, любоў, міласэрнасць… Таму так складана вызначыць лепшую з лепшых у кожнай намінацыі, падзялілася старшыня ГА “Беларускі саюз жанчын”, старшыня праўлення Нацбанка Рэспублікі Беларусь Надзея Ермакова, закончыўшы свой выступ словамі: “Я слаўлю жанчыну!”
Уручаючы дыплом пераможцы Святлане Масюк, сустаршыня ГА “БСЖ” Антаніна Морава нагадала, што ў сучасным грамадстве роля жанчыны разнастайная: яна не толькі захавальніца дамашняга ачага, але яшчэ і кіраўнік, і лідар. “А ў наш час жанчыне стаць лідарам намнога складаней, чым мужчыне, – зазначыла выступоўца. – Трэба ў два разы больш працаваць”. І гэта, як ніхто, ведае Святлана Масюк. Ды толькі не прывыкла яна скардзіцца на цяжкасці –
крочыць па жыцці з дэвізам “Сэрца не павінна ленавацца”.
Поўнай нечаканасцю стала перамога і для Галіны Сцепанюк, якая здзіўлялася: як маглі вылучыць яе, звычаўную вясковую жанчыну, якая нічым асаблівым не вылучаецца, а проста сумленна робіць сваю справу?..
Годна глядзелася сярод усіх намінантак і Алена Блоцкая з Бярозы, якая сваім жыццёвым дэвізам абрала словы “Сэрца аддаю людзям”, і камянецкі педагог Ганна Грушэўская, якая захоўвае гармонію ў сабе – каб песня з душы лілася лёгка і звонка, і ўсімі сваімі ведамі шчодра дзеліцца з дзецьмі. Удзельнікі свята не шкадавалі апладысментаў жаночай мужнасці Галіны Зыранавай з Ляхавіцкага раёна і міласэрнасці Раісы Мышкавец з Жабінкі. А як не захапляцца самаадданасцю старшыні СВК “Узыходзячая зара” Таццяны Дземідзюк, якая ўпэўнена: поспех прынясуць толькі клопат і праца! Ці ўрача-гінеколага з Баранавіч Ларысы Малікавай? Гэтая жанчына тады шчаслівая, калі іншым добра і яна можа забраць чужы боль. Цераз церні  да сваіх зорак ішла і Валянціна Шуляк з Ганцаўшчыны, выпускаючы для людзей цудоўную мінеральную ваду “Царыца”…
Я думаю, усе гэтыя жанчыны – шчаслівыя. Бо кожная з іх магла рэалізавацца і ў любімай справе, і ў сям’і, і ў грамадстве…
Галіна МАЗІНА, “НТ”,
г. Мінск.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля