Дзе жанчына – там жыццё

Дзе жанчына – там жыццё

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У Мінску па ініцыятыве ГА “Беларускі саюз жанчын” урачыста прайшло мерапрыемства “Галоўнае слова ў нашым лёсе – мама”
Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, невыпадкова стаў месцам для святкавання Дня маці і Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пасля ўбачанага і пачутага ад дасведчанага экскурсавода я ніколькі не сумняваюся, што гэтаму велічнаму
72-метроваму збудаванню ў выглядзе шатра, увянчанага крыжом, наканавана стаць галоўным духоўным і агульнанацыянальным мемарыялам у памяць пра мільёны беларусаў, загінулых і раскіданых па ўсім свеце рэвалюцыямі, войнамі альбо ў пошуку лепшай долі. Дарэчы, у 2010 годзе, напярэдадні Дня Рэспублікі, у крыпце – ніжняй алтарнай частцы храма – адбылося пахаванне астанкаў трох невядомых воінаў: салдат вайны 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай. У гэтым месцы, дзе асабліва востра адчуваецца непарыўныя сувязь паміж мінулым, сучасным і будучым, будзе сабрана зямля з палёў усіх гістарычных бітваў у абарону Айчыны. І, пэўна, кожны, пазіраючы на непагасную лампаду з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга, разумее, што памяць пра гераічных людзей і іх светлыя справы вечная – як само жыццё…
– Слова “жанчына” іншаземнага паходжання, і яно атаясамліваецца з жыццём – вось чаму мужчынская палова цягнецца да вас, да жыцця, – усміхаючыся, вітаў прадстаўніц усіх рэгіёнаў краіны Мітрафорны протаіерэй айцец Фёдар, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, якога Надзея Ермакова, старшыня праўлення Нацбанка Беларусі, яна ж – кіраўнік ГА “БСЖ”, назвала натхняльнікам стварэння ўнікальнага храма-помніка, бо ўсё прайшло праз ягоныя думкі і рукі.
Па словах айца Фёдара, у нашай краіне нямала жанчын, якія пры жыцці здзейснілі подзвігі. І такія знаходзіліся побач. На ўрачыстасць былі запрошаны маці-інваліды, якія насуперак шматлікім прагнозам і парадам рашыліся нарадзіць дзяцей. Яны, сярод якіх былі пінчанкі Вікторыя Барышчук і Таццяна Тарэлка, бачна хваляваліся, калі ім уручалі падарункі і запрасілі на сцэну. Гэтыя простыя, але такія шчырыя і сціплыя жанчыны не лічаць сябе гераінямі, яны штодзённа жывуць клопатамі сваіх дзяцей, выхоўваючы годную будучыню – і сваю, і краіны…
Пра гэта з удзячнасцю ды захапленнем гаварылі і Надзея Ермакова, і Антаніна Морава – сустаршыня ГА “Беларускі саюз жанчын”, і іншыя выступоўцы. Кожны з іх падкрэсліваў асаблівасць найсвяцейшага і найдаражэйшага слова на зямлі, якое яднае ўсіх людзей. Так, у сучаснай жанчыны многа роляў, ды самая галоўная – мацярынская. І найшчаслівейшы той чалавек, які зведаў мацярынскую любоў.
Если мать еще живая,
Счастлив я, что на земле
Есть кому, переживая,
Помолиться о тебе…
Гэтыя немудрагелістыя радкі з песнапення царкоўнага хору, якія закранулі за жывое кожную ўдзельніцу ўрачыстасці, нібыта просяць-заклінаюць шанаваць тых, хто дае жыццё, атуляючы яго пяшчотнай цеплынёй і любоўю, безагляднай, самаахвярнай – такой, якую можа даць толькі Маці.
Галіна МІХАЛЕВІЧ, “НТ”,
г. Мінск.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Без матулі няма ні паэта, ні героя

Следующая запись

У Брэсце пабудавана сучасная футбольная міні-пляцоўка