У вобласці ідзе масавая імунізацыя насельніцтва супраць грыпу

У вобласці ідзе масавая імунізацыя насельніцтва супраць грыпу

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Зрабіць прышчэпку – значыць, стварыць імуналагічную памяць, якая будзе абараняць арганізм у момант сустрэчы з узбуджальнікам інфекцый. Гэта не толькі эфектыўна, але і выгадна ў эканамічным плане: па падліках абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у сярэднім адзін дзень стацыянарнага лячэння наступстваў грыпу каштуе 1,67 мільёна рублёў.
Клапаціцца пра сваё здароўе з асаблівым імпэтам патрэбна людзям, якія ўваходзяць у групы рызыкі. Гэта дарослыя і дзеці з хранічнымі хваробамі дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм, хворыя на цукровы дыябет, асобы са слабым імунітэтам, дзеткі ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дарослыя ад 65 гадоў, работнікі і навучэнцы школ, каледжаў, ВНУ, медыкі, супрацоўнікі сферы абслугоўвання і грамадскага транспарту, цяжарныя жанчыны. Пералічаныя катэгорыі могуць прайсці вакцынацыю бясплатна – за кошт бюджэту. Для астатніх прышчэпка “Флюваксінам” абы-дзецца ў 40 тысяч рублёў, ін’екцыя з выкарыстаннем імпартных вакцын будзе каштаваць удвая даражэй – ад 80 тысяч.
Прышчапіцца ад грыпу патрэбна ў паліклініках вобласці на працягу кастрычніка – лістапада. Прыкладна 2-3 тыдні пасля вакцынацыі ў арганізме чалавека фарміруецца неабходны для супрацьвіруснай абароны ўзровень антыцел, які забяспечыць імунітэт аж на 6-8 месяцаў. “Летась атрымалася прышчапіць супраць грыпу каля 500 тысяч жыхароў Брэстчыны, – падзялілася галоўны санітарны ўрач вобласці Нэлі Гіндзюк. – Такія меры прафілактыкі дазваляюць пазбегнуць эпідэміі і звесці да мінімуму колькасць смяротных зыходаў. У мінулым сезоне, напрыклад, іх не было ўвогуле”.
Каб не аслабляць арганізм у халодную пару яшчэ і хваробамі, прышчапіцеся – і, мажліва, зіма здасца не такой ужо суровай.
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Любоў не праходзіць ніколі”

Следующая запись

Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці г. Ганцавічы адзначыла сваё 35-годдзе