Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці г. Ганцавічы адзначыла сваё 35-годдзе

Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці г. Ганцавічы адзначыла сваё 35-годдзе

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

За гэты час вырасла не адно пакаленне  аматараў літаратурнай творчасці,  а слава аб “Вераску”  распаўсюдзілася далёка за межамі раёна.
“Верасок”  стварыла  і на працягу многіх гадоў пеставала Вера Паляшчук, выдатнік народнай адукацыі БССР, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы ёй у 1996 годзе  літаб’яднанню прысвоена ганаровае званне “Узорны самадзейны калектыў”. Вера Паляшчук сама пісала вершы. Яе тонкую лірычную натуру  натхняла хараство і непаўторнасць  роднай прыроды,  хвалявала жыццё ва ўсіх  яго праявах. Думаць, суперажываць усяму зямному, пісаць шчыра яна вучыла і сваіх выхаванцаў. У 2006 годзе  Веры Паляшчук не стала. Свой вечны прытулак яна знайшла  на адных могілках са знакамітым Міхасём Рудкоўскім у Востраве – на зямлі, “якой жыла і аб якой спявала”.
Выхаваннем юных паэтаў Ганцаўшчыны  пасля  Веры Уладзіміраўны заняўся Аляксей Галаскок – чалавек таленавіты, адданы роднай мове, сваёй Бацькаўшчыне.   Ён  не проста вучыў дзяцей  вершаскладанню, а рабіў падказкі і рэдактарскія праўкі  ў вершаваных гісторыях “вераскоўцаў”, вучыў  укладаць у кожны  радок часцінку сябе і сваёй душы, быць зразумелым і шчырым.
Потым у “Верасок” прыйшла паэтка  Святлана Шушко. Пад яе кіраўніцтвам  юныя таленты не проста пісалі і  друкаваліся  на старонках  газет, часопісаў, а ўдзельнічалі ў розных творчых конкурсах, выдавалі ўласныя зборнікі – адным словам, жылі цікавым і змястоўным жыццём.
Пасля  плеяды творчых, неардынарных асоб прыйсці  і  заняцца літаратурнай творчасцю з “вераскоўцамі”  мне, бібліятэкару па адукацыі, было  пачэсна і  ў той жа час адказна.   Не ведаю, наколькі ўдала атрымліваецца працаваць  у “Вераску”.  Аб гэтым меркаваць, вядома ж, не мне. Аднак, скажу шчыра, мне да душы  работа з дзецьмі, радуе кожны радок, кожны поспех, кожная публікацыя юных паэтаў.
Галіна ПУПАЧ,
кіраўнік  узорнага літаратурнага
аб’яднання “Верасок”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прадаць бычка ці кабанчыка? Элементарна!

Следующая запись

“Снайпер” зноў у Дубіцы