У Баранавіцкім польскім клубе існуе выдатная традыцыя: калі да экзаменаў застаецца 100 дзён, вучні і іх бацькі збіраюцца на выпускным балі

У Баранавіцкім польскім клубе існуе выдатная традыцыя: калі да экзаменаў застаецца 100 дзён, вучні і іх бацькі збіраюцца на выпускным балі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Гэтага моманту мы чакалі 11 гадоў. Бо польскі клуб для нас – такая ж школа, як і агульнаадукацыйная. І я смела магу сказаць, што Польскі дом за гэтыя гады стаў для мяне другім домам.
Сюды мы прыйшлі, каб пазнаёміцца з культурай суседняй краіны, даведацца пра гісторыю свайго роду. Польская школа – гэта не толькі заняткі па мове і літаратуры, але і велізарная колькасць розных свят, конкурсаў. Клуб арганізоўваў для нас паездкі ў Польшчу, дзе мы маглі бліжэй пазнаёміцца з побытам і традыцыямі гэтай краіны і самае галоўнае – мець жывыя зносіны з носьбітамі мовы. Дзякуючы гэтаму, я цяпер лёгка магу размаўляць па-польску.
Выпускнога, або “студнювкі”, чакалі не толькі мы, выпускнікі, але і нашы бацькі. Яны нароўні з намі рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў канцэртнай праграме. Па старой добрай традыцыі пачаў вечар паланэз – урачысты танец-шэсце ва ўмераным тэмпе, які мае польскае паходжанне (на здымку). Раней ён выконваўся, як правіла, у пачатку баляў, падкрэсліваючы ўрачысты, узнёслы характар свята. Месяцы ўпартых трэніровак – і мы цалкам сышлі за арыстакратаў. Дзякуючы Ірыне Карповіч мы навучыліся так грацыёзна рухацца…
На наш баль завіталі і госці з Польшчы. Гэта прадстаўнікі пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, госці з Сядзельцэ. З гэтым горадам, які знаходзіцца на ўсходзе Польшчы, у Баранавіцкага польскага клуба даўнія цесныя сувязі. Летам нашы вучні ездзяць туды для абмену ведамі з польскімі равеснікамі. Госці былі прыемна здзіўлены песнямі, танцамі, тэатральнымі замалёўкамі не толькі нашымі, але і нашых бацькоў.
Падчас свята адбылася яшчэ адна знамянальная падзея. Упраўленне школай з рук Эльжбеты Даленга-Вжосек, якая ў 1987 годзе заснавала ў Баранавічах Польскі дом, было афіцыйна перададзена ў рукі Элеаноры Ярмоліч.
Скончыўся выпускны баль, а з ім, асабіста для мяне, – і вучоба ў польскай школе. Тыя, хто збіраецца паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы, працягнуць вучобу і ўжо ў маі будуць здаваць экзамены. Але, нават развітаўшыся, мы застанёмся сябрамі і будзем прыязджаць у клуб. Бо мы заўсёды вяртаемся туды, дзе нам добра, і да таго, з кім добра.
Дар’я РАМЕЙКА,
выпускніца польскай школы імя Тадэвуша Рэйтана,
г. Баранавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дзве новыя спецыяльнасці адкрывае БрДУ імя А.С. Пушкіна

Следующая запись

Юная брэсцкая пісьменніца лічыць, што ўменне ствараць свой свет – лепшая якасць чалавека