У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты конкурс маладых аратараў “Майстар слова-2011”

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты конкурс маладых аратараў “Майстар слова-2011”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Месцы журы размеркавала ў дзвюх катэгорыях: малодшай, дзе спаборнічалі школьнікі, гімназісты і ліцэісты, і старэйшай – там выступалі студэнты. У першай групе трэцяе месца атрымала Ганна Дырыкава з гімназіі №1 г. Брэста, другое – Маргарыта Валошка з 2-й брэсцкай гімназіі, першае – Ганна Козіч, навучэнка абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава. У старэйшай катэгорыі “бронза” – у Міхаіла Семаненкі (эканамічны факультэт БрДТУ), “серабро” атрымала Вольга Куставая (псіхолага-педагагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна), “золата” – У Сінь (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна).
Слова мае вялікую сілу: яно можа знішчыць, а можа падняць з зямлі. Умець яго выкарыстаць правільна – значыць, мець у руках вялікія магчымасці. Будзем спа-дзявацца, што маладых аратараў ніколі не пакіне натхненне, і яны накіруюць усю сваю слоўную сілу ў бок міласэрнасці і дабра.
Вікторыя ПРЫКОТА,
студэнтка I курса БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Стараста вёскі Туры ўласным прыкладам паказвае, як трэба клапаціцца пра сваю малую радзіму

Следующая запись

Астрамечаўскія дарогі ўяўляюць сабой паласу перашкод