Да 20 чэрвеня прымаюцца работы на абласны конкурс агітацыйна-прафілактычных матэрыялаў па процідзеянні распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў

Да 20 чэрвеня прымаюцца работы на абласны конкурс агітацыйна-прафілактычных матэрыялаў па процідзеянні распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нам патрэбны антынаркатычны імунітэт. Асабліва – моладзі, якая, на жаль, не заўсёды ўмее гаварыць “не!” не толькі шкодным звычкам, але і смяротна небяспечным схільнасцям. Таму без фарміравання здаровага ладу жыцця, без арыентацыі на маральна-духоўныя і культурныя каштоўнасці, без стварэння ўстойлівых негатыўных адносін да спажывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў не абысціся. Вось якім мэтам павінен паслужыць абласны конкурс “Скажы “не” наркотыкам!”, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі і наркабізнесам, арганізаваны ўпраўленнем унутраных спраў аблвыканкама з удзелам аддзела па справах моладзі, абкама БРСМ, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.
Работы трэба адправіць на электронны адрас uvdbrest@brest.by да 20 чэрвеня. У заяўцы абавязкова ўказаць прозвішча аўтара, імя, імя па бацьку ці назву калектыву аўтараў, узрост, назву конкурснай работы, месца вучобы ці працы, хатні адрас, e-mail, нумар кантактнага тэлефона. Вы можаце  скласці па тэме конкурсу верш, слоган, намаляваць плакат, стварыць лістоўку, зняць відэаролік (да 2 хвілін). Работы павінны быць арыгінальнымі і створанымі выключна для гэтага конкурсу.
Матэрыялы будуць размешчаны на сайце УУС аблвыканкама (uvdbrest.by),  за іх можна будзе прагаласаваць. Такім чынам вызначаць уладальніка прыза глядацкіх сімпатый. Пераможцаў жа назавуць у намінацыях “Лепшая творчая літаратурная работа”, “Лепшая наглядная агітацыя”, “Лепшы відэаролік”. Плануецца, што матэрыялы конкурсу выкарыстаюць для агітацыйна-прафілактычнай работы і пры правядзенні мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Стараста вёскі Туры ўласным прыкладам паказвае, як трэба клапаціцца пра сваю малую радзіму

Следующая запись

Астрамечаўскія дарогі ўяўляюць сабой паласу перашкод