Абласны конкурс юных карэспандэнтаў: Не будзь дыняй, або Няўдалая спроба стаць падшыванцам

Абласны конкурс юных карэспандэнтаў: Не будзь дыняй, або Няўдалая спроба стаць падшыванцам

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Аднойчы я прачытаў адзін верш, які змяніў маё жыццё: “Калі б памідоры захацелі стаць дынямі, яны ператварыліся б ва ўсеагульнае пасмешышча. Дзіўлюся, чаму столькі людзей імкнуцца быць не сабой? Што ім за асалода выстаўляць сябе на пасмешышча?”
Я, як тыповы прадстаўнік тых, у каго іншыя вельмі любяць спісваць на кантрольных і самастойных, аднойчы вырашыў, што не буду вучыць урокі, не  буду паслухмяным і руплівым і, наогул, стану падшыванцам ды нягоднікам… Праз тыдзень такіх гора-эксперыментаў да мяне падышлі аднакласнікі і сказалі, каб я перастаў займацца ўсякімі глупствамі і заставаўся такім, якім быў раней. Аднакласнікі ў той момант зусім не думалі пра сябе. Яны дапамаглі мне зразумець, што я стаў такім, як усе, страціў сваю іскрынку і выставіў сябе на пасмешышча.
А цяпер давайце паглядзім на сябе, на нашых сяброў, знаёмых: кожны з нас у чымсьці незвычайны, нештодзённы, унікальны. Хтосьці ўмее натхняць сваёй ігрой на скрыпцы ці гульнёй у футбол; хтосьці зможа зрабіць наша жыццё лепшым, адкрыўшы законы фізікі або… сваё сэрца.
У кожным з нас ёсць зярняткі таленту, з якога мы павінны вырасціць свае прыгожыя дрэвы з сакавітымі, духмянымі, смачнымі пладамі, якія дадуць шчасце кожнаму, а таксама роднаму гораду ці вёсцы, сваёй краіне. Бо якое гэта шчасце – радавацца, што ты застаўся самім сабой, нягледзячы ні на што!..
Дык няхай ніхто з нас не стане дыняй!
Арцём ХАРЫК,
студыя “Юны журналіст” абласнога ЦМТ,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Канікулярны фармат

Следующая запись

Абласны конкурс юных карэспандэнтаў: Якім жа розным бывае неба!