Беларусь

Конкурс “Сям’я года”: удзельнічайце і перамагайце!


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле міністэрстваў інфармацыі, культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў аб’яўляе рэспубліканскі конкурс “Сям’я года”
Мэта конкурсу – умацаванне духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.
Конкурс праводзіцца ў 2012 і 2014 гадах у два этапы. Першы – рэгіянальны – праводзіцца ў кожнай вобласці і г. Мінску не пазней за 15 верасня. Другі этап – рэспубліканскі – пройдзе ў Мінску ў лістападзе і складаецца з двух тураў: фіналу і суперфіналу.
Тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў першым этапе – не пазней 6 ліпеня, у другім – не пазней 20 верасня. Заяўкі могуць падаваць арганізацыі Рэспублікі Беларусь, органы мясцовага кіравання і самакіравання, сем’і самастойна.
На першым этапе арганізацыю конкурсу забяспечваюць камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, на другім – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Фінал конкурсу праводзіцца сярод сем’яў-пераможцаў першага этапа на аснове матэрыялаў, дадзеных аргкамітэтамі першага этапа. Па выніках суперфіналу, у якім прымуць удзел пераможцы фіналу конкурсу (не менш чым 7 сем’яў), будзе вызначаны ўладальнік Гран-пры і грашовай прэміі ў памеры да 150 базавых велічынь. Тром лаўрэатам будуць уручаны дыпломы I, II і III ступені і грашовыя прэміі.
Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсу “Сям’я года” можна атрымаць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля