Запрашаем да ўдзелу ў адкрытым конкурсе ландшафтнага дызайну “Алімпійскі сімвал”

Запрашаем да ўдзелу ў адкрытым конкурсе ландшафтнага дызайну “Алімпійскі сімвал”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Да конкурсу запрашаюцца аўтары арыгінальных праектаў клумбаў, газонаў і іншых форм ландшафтнага дызайну.

У рамках абласной праграмы алімпійскай адукацыі на 2008-2012 гады і рэспубліканскай акцыі “Алімпізм і моладзь” Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці, упраўленне адукацыі аблвыканкама, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзяць абласны адкрыты конкурс ландшафтнага дызайну “Алімпійскі сімвал”.
Спаборніцтва праводзіцца ў два этапы. 1 сакавіка па 3 мая ўдзельнікі прадстаўляюць фатаграфіі, малюнкі ці электронны эскіз клумбаў, газонаў і іншых малых форм ландшафтнага дызайну ў варыянце цвіцення. З 4 мая па 20 чэрвеня журы конкурсу на аснове матэрыялаў і шляхам азнаямлення з аб’ектамі на месцы выбірае лепшы з іх.
Арганізатары запрашаюць жадаючых паўдзельнічаць у трох намінацыях: сярод навучальных устаноў і пазашкольных арганізацый; сярод прадпрыемстваў і арганізацый; сярод індывідуальных удзельнікаў.
Матэрыялы на першы этап конкурсу трэба дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва НАК РБ у Брэсцкай вобласці noc05@list.ru альбо на электронным носьбіце па пошце, ці прыносіць асабіста па адрасе: 224005, г.Брэст, вул.Леванеўскага, 17. Кантактны тэлефон 23-83-25.
Да матэрыялаў прыкладваецца заяўка ў свабоднай форме: назва аб’екта, апісанне ідэі, які сэнс укладваюць аўтары ў аб’ект, які пасадачны матэрыял прымяняўся пры пасадцы (закладцы ці разбіўцы) клумбы, газона. Абавязкова неабходна ўказаць аўтараў праекта і кіраўніка, калі ўдзельнічае секцыя ці гурток. Для больш поўнага ажыццяўлення ідэі дазволена выкарыстоўваць малыя архітэктурныя формы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

25 красавіка 2010 года – выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 26-га склікання

Следующая запись

“Сакрэт Мюнхгаўзена”