Вучні сярэдняй школы №31 г.Брэста размаўлялі вершамі пра каханне
Як можна выказаць пачуцці словам, даведаліся старшакласнікі сярэдняй школы №31 г.Брэста.
Людзям часта не хапае часу або смеласці, каб расказаць іншым пра свае пачуцці. Не кожны можа падабраць патрэбныя словы, каб быць зразуметым. А вось вучням нашай школы пашанцавала: дзякуючы паэтычным вечарам, мы засвойваем навуку выказвацца прыгожа ў розных сітуацыях.
Нядаўна для 9–11 класаў настаўніца рускай мовы і літаратуры Ларыса Аляксандраўна Таркіна правяла вечар паэзіі на тэму “Пагаворым вершамі пра каханне”. Пад лірычную музыку гучалі вершаваныя радкі пра пачуццё, якое раней ці пазней прыходзіць у жыццё кожнага чалавека. Паэтычныя творы Уладзіміра Высоцкага, Марыны Цвятаевай, Ганны Ахматавай знайшлі водгук у старшакласнікаў.
Пра каханне трэба гаварыць шчыра, узвышана. Шэптам і на ўвесь голас. Ад кожнага радка атрымлівалі задавальненне чытальнікі і слухачы. Выдатна справіліся з дэкламаваннем Сяргей Вашкевіч, Святлана Вольская, Яўген Макарэвіч, Ілья Саланенка, Анастасія Галовій.
Людзям так неабходна цеплыня і дабрыня! Прыгожы свет паэзіі абуджае нашы пачуцці, закранае светлыя памкненні душы. Нічога, што пра каханне мае равеснікі гаварылі не сваімі словамі, а словамі прызнаных паэтаў. Мы вучыліся ў іх светаадчуванню. Мы слухалі галасы іх сэрцаў, якія зведалі каханне, і міжволі параўноўвалі свае адчуванні. І, вядома, запаміналі вобразы і словы, якія некалі дапамогуць і нам сказаць правільна пра ўзнёслае і трапяткое пачуццё – каханне, з якім абавязкова сустрэнецца кожны з нас.
Хрысціна ЛЕСНІК,
вучаніца СШ №31, г.Брэст
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.