Воінства зямное і… нябеснае

Воінства зямное і… нябеснае

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Частка насельніцтва скептычна ставіцца да сумесных мерапрыемстваў дзяржавы і царквы, але Бог бачыць сэрца кожнага
Царква шануе Архістраціга Міхаіла як кіраўніка нябеснага воінства (з грэч. архістраціг – ваеначальнік). Разам з ім анёлы выступаюць супраць д’ябла і ўсялякай беззаконнасці сярод людзей, як воіны, стаяць на варце Закона Божага. Яны і ёсць  воіны, толькі нябесныя. Вось таму асаблівую ўвагу гэтаму святу надаюць нашы зямныя воіны – пагранічнікі, якія таксама стаяць на варце мірнага жыцця. Органы пагранічнай службы Беларусі лічаць Архістраціга Міхаіла сваім заступнікам і амаль 10 год адзначаюць яго дзень. Ужо тысячу год існуе саюз царквы і арміі, якую гвалтоўна спрабавалі адлучыць ад веры ў XX стагоддзі. Сярод воінаў таксама шмат святых, напрыклад, вялікія палкаводцы Аляксандр Неўскі і Дзмітрый Данскі, князі Барыс і Глеб, флатаводзец Фёдар Ушакоў, Георгій Перамаганосец і іншыя.
Адраджэнню слаўных традыцый паспрыяла Пагадненне аб узаемадзеянні, падпісанае ў 2003 годзе паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Пагранічнай службай Рэспублікі Беларусь. Сёння за кожнай заставай замацаваны святар, праводзяцца богаслужэнні, індывідуальныя і калектыўныя гутаркі з салдатамі, прапаршчыкамі і афіцэрамі, ствараюцца праваслаўныя куткі і бібліятэкі, асвяшчаюцца памяшканні.
Брэсцкая пагранічная група, у прыватнасці, стала ініцыятарам будаўніцтва храма і ў гонар святых Аляксандра Перасвета і Андрэя Асляблі. Салдаты маюць і сваю харугву (царкоўны сцяг) з выявай Святога Архістраціга Міхаіла (на здымку).
Частка насельніцтва скептычна ставіцца да сумесных мерапрыемстваў дзяржавы і царквы: маўляў, гэта так, для “птушачкі”, але Бог бачыць сэрца кожнага – хто для “птушачкі”, а хто і не… Вось і пагранічнікі прыходзяць у царкву па сваім жаданні, бо гэта іх патрэба духоўная.
Лілія КАШТАНЮК, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Будынак па вуліцы Куйбышава, 11 у Брэсце можа перайсці ва ўласнасць Свята-Мікалаеўскай царквы

Следующая запись

Школьнікі Берасцейшчыны вызначыліся ў рэспубліканскім творчым конкурсе, які праводзіў дзіцячы часопіс “Качели”