Пра тое, што трэба зрабіць, каб зоны адпачынку радавалі людзей, ішла размова 3 чэрвеня на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў

Пра тое, што трэба зрабіць, каб зоны адпачынку радавалі людзей, ішла размова 3 чэрвеня на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У пасяджэнні, акрамя членаў прэзідыума, прынялі ўдзел старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі зацікаўленых абласных структур. З самага пачатку старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў падкрэсліў, што на Брэстчыне за апошнія гады шмат зроблена, каб жыхары гарадоў і вёсак маглі не толькі з задавальненнем працаваць, але і з цікавасцю бавіць вольны час. У якасці прыкладу назваў нядаўна пабудаваны  шыкоўны Палац культуры ў Маларыце, у якім, дарэчы, праходзіла пленарнае пасяджэнне прэзідыума.  Але ж, як адзначыў Сяргей Дзмітрыевіч, мала ўзвесці аб’ект адпачынку ці спорту – трэба зрабіць усё магчымае, каб ён працаваў з максімальнай аддачай, быў цэнтрам прыцяжэння, асабліва  моладзі. І тут –
вялікае поле дзейнасці, у тым ліку для дэпутатаў усіх узроўняў.
Калі зайшла размова пра падрыхтоўку зон адпачынку каля водных аб’ектаў, паўстала пытанне: чым сустракаюць купальшчыкаў пляжы Брэстчыны? Што зроблена, каб адпачынак на вадзе быў камфортны і бяспечны? Як адзначыла галоўны санітарны ўрач вобласці Нэлі Гіндзюк, рашэннямі гарадскіх і раённых выканкамаў зацверджаны 86 зон адпачынку на вадаёмах.  Сярод найлепш падрыхтаваных яна назвала
пляжы на рэках Капанец у Століне, Шчара ў вёсцы Дарава і  Ведзьма ў Ляхавіцкім раёне, старым русле Гарыні ў Давыд-Гарадку, вадасховішчах Жабер Драгічынскага і Ляскавіцкае Іванаўскага раёнаў. На жаль, у шэрагу лепшых адсутнічае пляж самага вялікага вадасховішча  Маларыцкага раёна – Лукаўскага.  Тут не абсталявана грамадская прыбіральня. Не забяспечаны смеццевымі кантэйнерамі пляж  на рацэ Лясной у Камянцы, зона адпачынку на Гарыні ў Манькавічах Столінскага раёна. На гарынскім пляжы не ўсталяваны і кабіны для перапранання, ценявыя паветкі. Няма іх і на пляжы ракі Чаква ў аграгарадку Рубель таго ж Столінскага раёна.  Дарэчы, па аб’ектах  Століншчыны прагучала шмат заўваг, але ж там і больш  за ўсё зарэгістраваных месц для купання – 10. У той час як, напрыклад, у Брэсце іх усяго толькі чатыры. Іх недастаткова для горада, дзе больш за 300 тысяч жыхароў. Таму і было запланавана яшчэ ў 2012 годзе правесці рэкультывацыю прыбярэжных зямель у раёне Краснага Двара пад зону адпачынку. Аднак і па сённяшні дзень гэтага не зроблена.Толькі па два месцы для купання вызначаны ў Баранавічах і Пінску…
У выступленні начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вадзіма Краўцова прагучала, што большасць зарэгістраваных зон адпачынку ўключана ў графік выязнога абслугоўвання суб’ектамі гандлю розных форм уласнасці. А ў некаторых раёнах лічаць вырашаным пытанне з гандлёвым абслугоўваннем аб’екта адпачынку,  праінфармаваўшы, што побач з ім ёсць стацыянарная гандлёвая кропка. Але ж на самой справе гэтае “побач” можа складаць амаль 500 метраў. І хто пойдзе ў тую краму ці сталоўку за паўкіламетра?
На прызідыуме выступілі старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Тамара Ялкоўская, намеснік генеральнага дырэктара абласнога упраўлення ЖКГ Міхаіл Іолап, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі –
начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк.
Пасля пленарнага пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі раённую ДЮСШ, дзіцячую школу мастацтваў, Лукаўскую СШ, аграсядзібу “Крайняя хата” ў вёсцы Гусак, агледзелі зону адпачынку  каля Лукаўскага вадасховішча.
Адам АРСЕНЬЕЎ, “НТ”,
Маларыцкі раён

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

БРЭСЦКІ РАЁН

Следующая запись

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі перайшло на летні расклад руху цягнікоў