100 гадоў споўнілася брастаўчанцы Ганне Аляксееўне Цынгель

100 гадоў споўнілася брастаўчанцы Ганне Аляксееўне Цынгель

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У сераду ва ўрачыстай абстаноўцы брастаўчанцы Ганне Аляксееўне Цынгель уручылі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Замена галоўнага дакумента – планавая, праўда, мала хто можа пахваліцца, што мяняе пашпарт у сувязі з дасягненнем 100-годдзя. Пашпарт доўгажыхарцы ўручыў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага РАУС г. Брэста Юрый Бразінскі. Замест даты і месяца нараджэння ў пашпарце – крыжыкі. Справа ў тым, што дакументы Ганны Аляксееўны былі згублены і дакладная дата не захавалася. Блізкія родзічы, якія займаліся стварэннем сямейнага генеалагічнага дрэва, лічаць, што жанчыне сёлета ўжо споўнілася 102 гады, а найбольш верагодная дата яе нараджэння – 21 студзеня. А вось некаторыя захаваныя дакументы сведчаць: 100 гадоў Ганне Аляксееўне споўнілася менавіта 13 лютага.
Павіншаваць юбіляршу прыехаў кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аляксандр Рагачук. Ён уручыў Ганне Аляксееўне кветкі і падарункі. А яшчэ пажартаваў, што цяпер абавязкова трэба ісці на рэкорд: “Гэта да ста гадоў дажыць складана, а далей ужо лягчэй…”
Ганна Аляксееўна пражыла нялёгкае жыццё, рана засталася сіратой. На вайне загінуў муж. Аднак гэта не зламала жанчыну. Яна змагла выгадаваць і выхаваць дзяцей. І сёння ў яе ёсць на каго абаперціся – заўсёды побач 2 дачкі, 9 унукаў, 15 праўнукаў і 4 прапраўнукі. Асноўным сакрэтам свайго даўгалецця Ганна Аляксееўна лічыць тое, што заўсёды жыла сумленна, нікому нічога дрэннага не жадала і ўсё жыццё шчыра працавала.
Даведка “НТ”. Маскоўскі раён Брэста, дзе цяпер жыве Ганна Аляксееўна Цынгель, налічвае каля 200 тысяч жыхароў, сярод якіх толькі 5 чалавек маюць узрост больш за 100 гадоў. А ўсяго на Брэстчыне жыве 250 чалавек, якія перасягнулі 100-гадовы рубеж. Ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама паведамілі, што найбольшая колькасць доўгажыхароў зарэгістравана ў Баранавіцкім, Драгічынскім, Пінскім і Столінскім раёнах.
Ірына БЛАХІНА,
вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Нашаму земляку, беларускаму пісьменніку Валерыю Гапееву споўнілася 50 гадоў

Следующая запись

Паважаныя члены прафсаюзаў!