Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар 28 мая ўручыў дыпломы 63-м лепшым вучням Берасцейшчыны і іх настаўнікам, а бацькам – падзякі

Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар 28 мая ўручыў дыпломы 63-м лепшым вучням Берасцейшчыны і іх настаўнікам, а бацькам – падзякі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Урачыстая цырымонія сабрала ў Брэсце пераможцаў алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры “Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае яднанне” і заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
– Вы – наш гонар! – падкрэсліў у сваім выступленні кіраўнік вобласці. –
Сёння смела можна сказаць, што ў нас вырасла дастойная змена.
З 2006 года ўручаюцца прэміі аблвыканкама адораным дзецям і іх настаўнікам, а таксама падзякі бацькам. Больш за 800 чалавек атрымалі гэтыя ўзнагароды.
Самы высокі ўзровень ведаў у прадметных алімпіядах сёлета паказалі ўладальнікі дыпломаў I ступені: Юлія Емельяновіч (гімназія №2 г. Баранавічы), Сяргей Жук (СШ №19 г. Брэста), Уладзіслаў Цюшкевіч (Малечскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа Бярозаўскага раёна), Вікторыя Гаўрылава (СШ №7 г. Брэста), Марыя Басалай (ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна
г. Брэста), Яўген Лятун (СШ №19 г. Баранавічы). Сваімі дасягненнямі могуць ганарыцца і педагогі, вучні якіх з году ў год паказваюць бліскучыя вынікі.
– Нашы таленты трэба падтрымліваць і далей, – перакананы Канстанцін Сумар. – Чалавек нараджаецца на гэтай зямлі адзін раз. І радзіма малая ў кожнага таксама адна. Вось і трэба кожнаму з нас рабіць усё магчымае, каб на гэтай малой радзіме пакідаць свой добры след…
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Служыць інтарэсам Айчыны, абараняць яе ад ворагаў, быць патрыётамі – гэтаму вучаць ветэраны сучасную моладзь

Следующая запись

Пра тое, што трэба зрабіць, каб зоны адпачынку радавалі людзей, ішла размова 3 чэрвеня на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў