У філіяле “Мастацкі музей” абласнога краязнаўчага музея ў Брэсцкай крэпасці ўрачыста адкрылася 50-я юбілейная выстава “Перасоўнікі XXI стагоддзя”

У філіяле “Мастацкі музей” абласнога краязнаўчага музея ў Брэсцкай крэпасці ўрачыста адкрылася 50-я юбілейная выстава “Перасоўнікі XXI стагоддзя”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У экспазіцыі прадстаўлены 55 работ 28-мі мастакоў з розных куткоў Расіі, якія ўваходзяць у склад мастацкага аб’яднання “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. XXI стагоддзе (Санкт-Пецярбург)”. Створана яно ў 2005 годзе з мэтай адрадзіць лепшыя традыцыі рускага мастацтва, прапаведнікамі якіх былі Крамскі, Пяроў, Шышкін, Рэпін, Мясаедаў і іншыя вядомыя перасоўнікі ХІХ стагоддзя.
Праўда, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, цяперашнія перасоўнікі ў шэрагу з рэалістычным падыходам да мастацтва прапануюць і іншыя, правераныя часам канцэпцыі. Стылевая разнастайнасць, адрозненні ў творчым падыходзе да прадмета і аб’екта мастацтва сучасных перасоўнікаў не з’яўляюцца самамэтай выстаў таварыства. Зварот да рэальнага жыцця, асветніцкая работа, як гэта было характэрна для мастакоў-перасоўнікаў ХІХ стагоддзя, назіраюцца і ў дзейнасці іх цяперашніх паслядоўнікаў.
Адна з характэрных асаблівасцей мастакоў-удзельнікаў таварыства перасоўнікаў – пошук твораў, якія зацвярджаюць гуманныя мэты рускага мастацтва. А яшчэ ўсе яны вызначаюцца актыўнай работай з гледачом. Вядома ж, гэты глядач, на думку сучасных перасоўнікаў, павінен мець уласнае эстэтычнае пачуццё, здольнасць бачыць і разумець іншыя важныя якасці выяўленчага мастацтва, перш за ўсё – яго змест.
Найбольш важным у дзейнасці таварыства з’яўляецца імкненне выявіць самыя каштоўныя (у сэнсе зместу) творы вялікага кола мастакоў і аб’яднаць іх у агульнае культурнае кола. Нярэдка такія работы аказваюцца чужымі, незапатрабаванымі для іншых выстаў і музеяў. Такі падыход, на думку ідэолагаў таварыства, дазваляе захаваць інтарэс мастакоў да змястоўнага мастацтва і адначасова абараніць іх ад хістанняў моды.
Розныя па манеры і почырку творы Вадзіма Губіна, Васіля Братанюка, Барыса Кельберэра, Генадзя Губанава, Юрыя Белазерскага, Валерыя Выбаржаніна і іншых не глядзяцца адасоблена адзін ад другога. Усе яны аб’яднаны чулымі, удумлівымі адносінамі да асобы, да асаблівасцей рускага нацыянальнага пейзажа, да здольнасці памятаць свае вытокі, бачыць перад сабой мэту, нарэшце – да здольнасці суперажываць, што так характэрна для загадкавай рускай душы.
Ідэалагічная аснова таварыства расійскіх мастакоў-перасоўнікаў, якая трымаецца на пачатках захавання здаровых традыцый як рускага мастацтва, так і ўсяго лепшага, што ўтрымліваецца ў паняцці “грамадзянін Расіі”, яскрава праяўляецца і на выставе ў Брэсце. Як падкрэсліў на яе адкрыцці Генеральны консул Расійскай Федэрацыі Мікіта Маткоўскі, творы сучасных перасоўнікаў умацоўваюць нацыянальнае пачуццё свядомасці і дапамагаюць аматарам высокага мастацтва зразумець задачы творчасці і рускі характар.
Выстава будзе працаваць да 22 чэрвеня.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Служыць інтарэсам Айчыны, абараняць яе ад ворагаў, быць патрыётамі – гэтаму вучаць ветэраны сучасную моладзь

Следующая запись

Пра тое, што трэба зрабіць, каб зоны адпачынку радавалі людзей, ішла размова 3 чэрвеня на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў