Служыць інтарэсам Айчыны, абараняць яе ад ворагаў, быць патрыётамі – гэтаму вучаць ветэраны сучасную моладзь

Служыць інтарэсам Айчыны, абараняць яе ад ворагаў, быць патрыётамі – гэтаму вучаць ветэраны сучасную моладзь

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў правяла ў аўторак у Жабінкаўскім раёне выязны семінар “Аб ролі захавання памяці подзвігаў абаронцаў Айчыны ў маральна-патрыятычным выхаванні моладзі”. У ім удзельнічалі ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны, былыя партызаны, ветэраны працы.
Яны пабывалі ў вёсцы Старое Сяло – тут у гады вайны дзейнічаў партызанскі атрад Міхаіла Чарнака. Гэты энергічны і смелы чалавек, выдатны камандзір загінуў зусім маладым – у 32 гады. Сёння ў яго гонар у вёсцы стаіць помнік, да якога брэсцкія ветэраны ўсклалі кветкі, а потым некаторыя з іх успаміналі цяжкі час ваеннага ліхалецця.
Наступныя пункты прыпынку на маршруце семінара – вёска Азяты, месца расстрэлу 102-х мірных жыхароў, і мемарыял “Драмлёва”, дзе фашысты спалілі 196 чалавек. Вёска так і не адрадзілася. Удзельнікі семінара схілілі галовы ў знак памяці аб ахвярах фашызму.
Але не толькі для таго, каб ушанаваць загінулых, сустрэліся ветэраны. Яны пагутарылі з моладдзю, расказалі калегам па ветэранскім руху, што ўжо зроблена, а што – у планах. На іх думку, вельмі важна, каб подзвіг і гераізм продкаў заставаўся ў памяці і ў сэрцах маладых. Таму вырашана стварыць агітацыйна-прапагандысцкую групу, удзельнікі якой будуць расказваць вучням школ, навучэнцам каледжаў і тэхнікумаў аб крывавых днях вайны, выхоўваць моладзь на праўдзе гісторыі.
Сабіна ГАРАЕВА, “НТ”,      Жабінкаўскі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

САЦЫЯЛЬНЫ КІРМАШ

Следующая запись

У філіяле “Мастацкі музей” абласнога краязнаўчага музея ў Брэсцкай крэпасці ўрачыста адкрылася 50-я юбілейная выстава “Перасоўнікі XXI стагоддзя”