Беларусь

Вучыць і вучыцца


Педагагічны стаж настаўніцы гісторыі Ганны Навуменкі – чвэрць стагоддзя
Яна заўсёды ведала, што будзе менавіта настаўнікам. Калі твая мама – педагог, а ў дадатак – і твая першая настаўніца, дык выбар прафесіі зразумелы. Але вось настаўнікам гісторыі Ганна не заўсёды хацела быць. Спачатку марыла выкладаць рускую мову і літаратуру, але пазней, дапамагаючы маме правяраць сшыткі вучняў, перадумала на карысць гісторыі. Пра гэта Ганна Навуменка потым ніколі не шкадавала.
У іншай прафесіі Ганна Эдвардаўна сябе не ўяўляе. Галоўнае для яе – любоў да дзяцей, павага да іх. Калі гэтага няма, то лепш у школе не працаваць. У гэтым выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не раз пераконвалася: і калі па размеркаванні тры гады працавала ў сярэдняй школе №10 г. Брэста, і калі перайшла у ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна. З моманту адкрыцця гэтай установы і па сённяшні дзень Ганна Эдвардаўна выкладае тут гісторыю. Яе педагагічны стаж – чвэрць стагоддзя.
Сёння таленавіты педагог, якому ў маі прысвоілі званне “Чалавек года Брэсцкай вобласці” ў галіне адукацыі, упэўнена, што сумленна і правільна робіць тую працу, якую павінна рабіць. А галоўнае – з задавальненнем.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля