Кабрынчанка Марыя Крыцкая напісала лепшае ў краіне сачыненне-эсэ для конкурсу Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў

Кабрынчанка Марыя Крыцкая напісала лепшае ў краіне сачыненне-эсэ для конкурсу Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Аб чым мараць сучасныя дзяўчаты? Куды збіраюцца паступаць пасля заканчэння школы? Нехта выбраў для сябе рамантычную прафесію, чыста жаночую, а хтосьці яшчэ наогул не вызначыў, што рабіць далей. Марыя Крыцкая, вучаніца 10 “А” класа школы №4 г. Кобрына, сваю будучыню бачыць у праваахоўных органах. І першы крок на шляху да мары – стаць адвакатам – яна ўжо зрабіла: вучыцца ў класе прававой накіраванасці. Нядаўна дзяўчына атрымала дыплом за першае месца ў VI рэспубліканскім творчым конкурсе сачыненняў-эсэ “Мы выбіраем шлях” у намінацыі “Па ім, па адным, часам судзяць пра закон усёй краіны”.
Калі дзяўчына вырашыла прыняць удзел у конкурсе, настаўніца рускай мовы і літаратуры Вольга Сцяпанаўна Кананчук, якая адначасова з’яўляецца і класным кіраўніком 10 “А”, параіла школьніцы пазнаёміцца з капітанам міліцыі ў запасе Зінаідай Іванаўнай Навасад – цікавай і неардынарнай асобай. З першай жа сустрэчы Машы спадабаліся адкрытасць і прынцыповасць жанчыны. Ад яе вучаніца больш даведалася аб сваёй будучай прафесіі і канчаткова вырашыла звязаць з ёй далейшае жыццё. Таму пасля заканчэння школы Марыя Крыцкая плануе паступаць у Акадэмію МУС і ўжо цяпер па крупінках збірае розную інфармацыю, якая можа спатрэбіцца ў будучым.
Наталля КАНДРАШУК,
г. Кобрын.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Стараста вёскі Туры ўласным прыкладам паказвае, як трэба клапаціцца пра сваю малую радзіму

Следующая запись

Астрамечаўскія дарогі ўяўляюць сабой паласу перашкод