Паштавікі, якія мараць

Паштавікі, якія мараць

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На 16-м абласным конкурсе прафесійнага майстэрства вызначаны лепшыя сярод начальнікаў гарадскіх і вясковых аддзяленняў паштовай сувязі

У конкурсе, фінал якога прайшоў у Брэсце, спаборнічалі 32 удзельніцы. Напружаная барацьба вялася на працягу двух дзён, а конкурсная праграма дазволіла паштавікам прадэманстраваць не толькі прафесійныя навыкі, але і творчыя.
Фантазія ўдзельніц не мела меж менавіта на другім, творчым, этапе конкурсу – хатнім заданнем сталі прэзентацыі “Калі я буду дырэктарам”, “Кадры не толькі ўсё вырашаюць, але і ўсё ствараюць”. Мары пра больш высокую пасаду і кадравую палітыку трансфармаваліся ў тэатральныя сцэнкі, слайд-шоу, музычныя кампазіцыі. Тут мела значэнне не толькі форма падачы тэмы, але і ідэі, якія выказалі канкурсанткі наконт арганізацыі паштовай сувязі, работы паштовых аддзяленняў з кліентамі, рэалізацыі самых розных відаў паслуг.
У выніку лепшым начальнікам сярод гарадскіх аддзяленняў стала Людміла Гедзька, якая ўзначальвае аддзяленне паштовай сувязі №8 г. Пінска. “Я разлічвала на перамогу, толькі за гэтым і ехала. А зараз трэба годна выступіць у Мінску за Брэстчыну”, – пасля абвяшчэння  вынікаў Людміла Леанідаўна аж ззяе ад шчасця і ўсміхаецца.  Другое і трэцяе месцы атрымалі Таццяна Кузьміна, начальнік АПС “Брэст-2” і Кацярына Богдан, начальнік АПС “Лунінец-4”. Сярод кіраўнікоў сельскіх аддзяленняў  першай стала Валянціна Кузьміна (АПС “Камяніца-Журавецкая”, Брэсцкі раён). Няшмат ёй уступілі Тамара Новак (АПС “Лемяшэвічы”, Пінскі раён) і Алена Клімавец (АПС “Плешчыцы”, Пінскі раён), якія занялі другое і трэцяе месцы. Менавіта гэтыя шэсць жанчын і ёсць каманда Брэстчыны, якая выступіць на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства.
Крысціна ЗЯЛЁНКА,
студэнтка
Інстытута журналістыкі БДУ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Генадзь МАСЬКО, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў: “Любоў да горада – гэта рэальныя справы…”

Следующая запись

Дажынкі ля Белай вежы