Зорны час Ірыны Кулешы

Зорны час Ірыны Кулешы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

15 жніўня Брэст сустракаў адну з гераінь ХХХ летніх  Алімпійскіх гульняў

Вось яна і вярнулася дадому. Стомленая, але шчаслівая. Яшчэ б! Ірына Кулеша заваявала ў Лондане бронзавы алімпійскі медаль. Беларуская штангістка, выступаючы ў вагавой катэгорыі да 75 кг, заняла трэцяе месца з вынікам 269 кг (121 кг – рывок + 148 кг – штуршок). Дарэчы, да гэтага медаля нашай зямлячцы катастрафічна не шанцавала. На Алімпіядзе-2008, чэмпіянаце свету-2010 і чэмпіянаце Еўропы-2011 яна займала чацвёртае месца, усяго на адзін крок не дацягваючыся да п’едэстала гонару. І вось, нарэшце, у Лондане наступіў яе зорны час.
На вакзале ў Брэсце Ірыну Кулешу (на здымку) сустракалі родныя і блізкія людзі, а таксама прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці вобласці – начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму аблвыканкама Мікалай Хевук, выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка і шматлікія журналісты. Гераіню віншавалі, дарылі кветкі і сувеніры, фатаграфавалі… Адсюль Ірына Кулеша паехала ў родную вёску Абяроўшчына, што на Камянеччыне, дзе яна вырасла, дзе пачынала свой шлях у вялікі спорт. Між іншым, бронзавая медалістка Алімпіяды-2012
у рамках праекта “Алімпійскі выбар” накіравала 50 мільёнаў рублёў менавіта ў СДЮШАР “Пушча” горада Камянца, у Раснянскім філіяле якой Ірына зрабіла першы крок да Алімпіяды ў Лондане.
А пасля невялікага адпачынку – новыя трэніроўкі, новыя старты. Спадзяёмся, што да алімпійскага “золата”.

Вячаслаў БУРДЫКА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Генадзь МАСЬКО, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў: “Любоў да горада – гэта рэальныя справы…”

Следующая запись

Дажынкі ля Белай вежы