У чацвер Брэсцкую крэпасць наведаў унук легендарнага генерала Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава

У чацвер Брэсцкую крэпасць наведаў унук легендарнага генерала Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Па слядах дзеда-героя
Многае ў жыцці Дзмітрыя Міхайлавіча звязана з нашым горадам. Ён жыў і працаваў тут яшчэ да рэвалюцыі, з 1911 года кіраваў будаўніцтвам фортаў Брэсцкай крэпасці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў цяжка паранены і трапіў у палон. Вёў антыфашысцкую агітацыю ў лагерах смерці Замосць, Майданэк і іншых. За адмову супрацоўнічаць з гітлераўцамі закатаваны ў канцлагеры Маўтхаўзен. З Брэстам Дзмітрыя Міхайлавіча звязвае яшчэ і тое, што тут, на Трышынскіх могілках, пахавана яго першая жонка.
Унук славутага генерала, таксама Дзмітрый, –  масквіч, займаецца паліграфіяй. Цяпер падарожнічае па Беларусі з сям’ёй – жонкай Інай ды сынамі Максімам і Арцёмам.
Дзмітрый Аляксеевіч прыехаў у нашу краіну па запрашэнні аднаго з прадзюсерскіх цэнтраў. Два дні ў Мінску ён удзельнічаў у здымках тэлевізійнага фільма пра свайго геройскага дзеда. Гэта чарговая спроба стварыць кінастужку ў жанры журналісцкага расследвання, расказаць больш поўна аб дарэвалюцыйным жыцці легендарнага генерала.
У сям’і Карбышавых да сённяшняга дня беражна захоўваюцца шматлікія дакументы і гістарычныя фотаздымкі дарэвалюцыйнага перыяду. Ёсць нават падручнік 1860 года выдання, па якім Дзмітрый Міхайлавіч вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі…
Унук генерала ўдзячны брастаўчанам за  памяць пра яго дзеда. Па словах Дзмітрыя Аляксеевіча, лепшы і найбольш поўны музей героя-генерала створаны ў Брэсцкім ліцэі швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава.
Дарэчы, Дзмітрый ужо не першы раз у Брэсце: пяць гадоў таму ён прыязджаў на традыцыйны міжнародны юнацкі лёгкаатлетычны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“ЗДАРОВЫЯ” навіны

Следующая запись

Грані супрацоўніцтва: Беларусь – Расія