Адпрацоўка адкладваецца?

Адпрацоўка адкладваецца?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Я скончыў навучанне на дзённым аддзяленні БрДТУ, паступіў у магістратуру на дзённае платнае аддзяленне. Якога размеркавання ў такім выпадку мне чакаць,
ці будзе яно ўвогуле?

Уладзімір, г.Брэст.
Вадзім ПАШУТА, супрацоўнік юрыдычнай фірмы, адвакат:
– Паступленне ў магістратуру не азначае, што Вы, Уладзімір, губляеце статус маладога спецыяліста. Адпаведна частцы 4 пункта 5 Палажэння аб кампенсацыі сродкаў Вам не выдадуць даведку аб самастойным працаўладкаванні. Такім чынам, нават паступіўшы ў платную магістратуру, Вы будзеце абавязаны адпрацаваць па размеркаванні. Гэты абавязак толькі адкладваецца на час вучобы. Калі не пажадаеце адпрацоўваць, прыйдзецца кампенсаваць дзяржаве сродкі, якія былі затрачаны на Вашу вучобу.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Галоўная задача – забяспечыць якасць кармоў

Следующая запись

Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Брэстчыны!