Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Брэстчыны!

Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Брэстчыны!


Прыміце самыя добрыя віншаванні з прафесіянальным святам – Днём пагранічніка!
Жыхары нашай вобласці заўсёды з асаблівай павагай ставіліся да абаронцаў граніцы. Ва ўсе часы героі-пагранічнікі з’яўляліся ўзорам адданасці Айчыне, прыкладам высокай мужнасці і гераізму.
Адзначаючы сёлета 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі, мы аддаём належнае і подзвігу воінаў-пагранічнікаў, якія першымі ўступілі ў няроўны бой з фашысцкімі акупантамі. Адстойваючы кожную пядзю роднай зямлі, яны заклалі падмурак будучай Перамогі.
Цяперашняе пакаленне вартаўнікоў граніцы працягвае заставацца надзейнай аховай беларускай дзяржаўнасці, гарантыяй бяспекі нашай Радзімы і цэласнасці яе рубяжоў. Цяпер вы стаіце заслонай на шляху іншых, не менш сур’ёзных пагроз – тэрарызму і міжнароднай злачыннасці, уносіце істотны ўклад у абарону эканамічных інтарэсаў краіны.
У гэты дзень, дарагія нашы абаронцы, прыміце словы шчырай удзячнасці за тое, што вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, ахоўваючы дзяржаўныя граніцы і мірнае жыццё соцень тысяч землякоў.
Жадаем усім ваеннаслужачым і ветэранам пагранічнай службы моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў у мірнай і ратнай працы на карысць нашай роднай Беларусі і любімай Брэстчыны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля