Каманды Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў сталі пераможцамі IV абласной спартакіяды прафсаюза работнікаў культуры

Каманды Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў сталі пераможцамі IV абласной спартакіяды прафсаюза работнікаў культуры

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Прайшла прафсаюзная спартакіяда  на базе спартыўных збудаванняў Кобрына і атрымалася рэкорднай: удзел у ёй прыняў 441 спартсмен-аматар.
– Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі, і тое, што колькасць удзельнікаў павялічваецца, сведчыць: людзям патрэбны такі актыўны адпачынак і бадзёрае баўленне часу, – ацаніла спартыўны форум старшыня абкама прафсаюза работнікаў культуры Галіна Крынец. – Хоць кожная каманда і спа-дзявалася на перамогу, галоўнае ўсё ж такі – добры настрой і пазітыў, запал атрымалі і ўдзельнікі, і арганізатары, і суддзі.

Аматараў спорту падтрымлівалі гледачы і сацыяльныя партнёры спартакіяды, падбадзёрвалі сваімі выступленнямі артысты. Дарэчы, спаборніцтвы атрымаліся вельмі відовішчнымі і эмацыянальнымі. Цяжка было адрозніць прафесіянальных спартсменаў ад тых  жа журналістаў ці бібліятэкараў.
Спаборнічалі каманды ў лёгкаатлетычнай эстафеце, валейболе, плаванні, міні-футболе, дартсе, настольным тэнісе. У агульнакамандным заліку ў спартыўнай падгрупе перамагла каманда Бярозаўскага раёна, на другім і трэцім месцах – каманды Брэсцкага абласнога спартыўнага клуба ФПБ і горада Пінска. У падгрупе работнікаў культуры, СМІ і паліграфіі “золата” атрымалі пружанцы. На другой і трэцяй прыступках п’едэстала размясціліся каманды Брэсцкага і Пінскага раёнаў.
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”,
г. Кобрын.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Любоў Чаркашына заваявала чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы

Следующая запись

Чаму клуб “Эра міласэрнасці” папулярны сярод моладзі?