Падзеі: пра ўнікальны цёплы дом, энергетыку для ўсіх і іншае…

Падзеі: пра ўнікальны цёплы дом, энергетыку для ўсіх і іншае…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Цёплы дом
У 2012 годзе прадпрыемствам “Брэстжылбуд” будзе ўзведзены першы ў Брэсце шматпавярховы жылы дом з выкарыстаннем новай серыі сценавых панэлей і перакрыццяў, вытворчасць якіх наладжана заводам буйнапанэльнага домабудавання.

Дапамога павялічана
У Беларусі дзяржаўная дапамога па доглядзе за дзецьмі-інвалідамі ў 2012 годзе ўстанаўліваецца ў размеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Такая мера прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады. Раней размер гэтай дапамогі складаў 65 працэнтаў БПМ.

Свята для будучыні
28 снежня старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў Кобрынскую дзіцячую вёску. Кіраўнік вобласці сустрэўся з выхаванцамі і іх мамамі і ўручыў падарунак – вылічальны комплекс з мультымедыйным праектарам. А 29 снежня ў абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці Канстанцін Сумар павіншаваў з навагоднімі святамі 350 дзяцей з апякунскіх, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, а таксама пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, алімпіяд, конкурсаў, фестываляў і актывістаў дзіцячага руху Берасцейшчыны.

Стары новы цэнтр
Пасля капітальнага рамонту і ўстаноўкі новага абсталявання пункт сувязі, які размяшчаўся на першым паверсе будынка Брэсцкага філіяла “Белтэлекама” на праспекце Машэрава, 21, пераўтварыўся ў высокатэхналагічны сэрвісны цэнтр. Урачыстае адкрыццё яго адбылося ў сераду.

Энергетыка для ўсіх
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясціла 2012 год Міжнародным годам устойлівай энергетыкі для ўсіх і рэкамендавала дзяржавам-членам ААН скарыстацца гэтай нагодай для павышэння ўзроўню дасведчанасці насельніцтва аб важнасці рашэння пытанняў энергакарыстання.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Уладзімір СІТУХА, пісьменнік: “Не трэба змагацца з сімвалам года!”

Следующая запись

У Баранавічах перад Новым годам уручылі ключы ад кватэр 45 сем’ям