Уладзімір СІТУХА, пісьменнік: “Не трэба змагацца з сімвалам года!”
Уладзімір СІТУХА, пісьменнік: “Не трэба змагацца з сімвалам года!”
– Кажуць, каб 2012-ы атрымаўся ўдачным, трэба перамагчы ў сабе дракона. Лічу, зусім не варта гэта рабіць, інакш год пазбавіцца свайго сімвала, а таму страціць нейкую жыццёва неабходную пікантнасць.
Лепш жыць у гармоніі з наваколлем, чым распачынаць бязглуздую вайну. Да таго ж, адзін пакрыўджаны дракон цалкам дакладна прыцягне цэлы статак сабепадобных – таксама, як і зробленае зло абавязкова вяртаецца ў трохразовым памеры. Хоць апраўданне можна знайсці любому ўчынку, ды пазбавіцца дакораў сумлення вельмі цяжка. Робячы камусьці зло, мы ў першую чаргу абкрадваем сябе, таму ў новы год трэба ўвайсці з добрым сэрцам і светлымі думкамі. Пры такім раскладзе ўсе зоркі і сімвалы будуць спрыяць нашаму духоўнаму самаўдасканаленню і матэрыяльнай незалежнасці.
P. S. Ад рэдакцыі:
“Як прыручыць дракона”
З такой назвай напрыканцы 2010-га на экраны выйшаў анімацыйны фільм студыі “DreamWorksAnimation”. Вы абавязкова павінны яго паглядзець, калі яшчэ не зрабілі гэтага.
Сімвал надыходзячага года тут прадстаўлены ў выглядзе сімпатычнага дракончыка Бяззубіка, якога проста немагчыма не палюбіць. І самым маленькім гледачам, і іх бацькам спадабаецца гісторыя сяброўства казачнай істоты і падлетка Ікінга. Яна дапаможа ўцяміць простую ісціну: звыклыя рэчы выглядаюць зусім інакш, калі паглядзець на іх па-новаму. І галоўнае – у вайну з драконам лепш не ўступаць! Асабліва ў новым годзе…
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.