У Баранавічах перад Новым годам уручылі ключы ад кватэр 45 сем’ям

У Баранавічах перад Новым годам уручылі ключы ад кватэр 45 сем’ям

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Выдатны падарунак да Новага года атрымалі жыхары Баранавіч

27 снежня ў Баранавіцкім гарвыканкаме ўрачыста ўручылі дагаворы найму 45 сем’ям, якія атрымалі кватэры ў новым сацыяльным доме па вуліцы Дамейкі, 13/1 у мікрараёне Бараўкі. Асаблівую значнасць падзеі надавала прысутнасць старшыні  аблвыканкама Канстанціна Сумара, які і ўручаў гараджанам гэты важны дакумент.
Вялікая зала гарвыканкама ледзь змяшчала віноўнікаў урачыстасці. Многія навасёлы прыйшлі сюды цэлымі сем’ямі. А сем’і ж немаленькія! Сем – толькі шматдзетных, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей.
У 45-кватэрнай дзевяціпавярхоўцы 21 кватэра сацыяльная. Права на сацыяльнае жыллё атрымалі дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, пацярпелыя ў час ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У будаўніцтва гэтага дома ўкладзена больш за 7 мільярдаў рублёў бюджэтных сродкаў.
– Дзяржава ідзе на такія беспрэцэдэнтныя крокі, таму што будаўніцтва сацыяльнага жылля актуальнае, – падкрэсліў старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.
Якаснае жыллё з поўнай аздобай узвялі будаўнікі будтрэста №25. Генеральным падрадчыкам выступіла БУ-111, свой уклад унеслі і УВТК, і 145-е, 172-е, 186-е ўпраўленні трэста. За год у Бараўках вырас яшчэ адзін прыгожы будынак.
– Збылася самая вялікая наша мара. Але ёсць яшчэ адна. Кажуць, пад Новы год жаданні збываюцца, – радасна зазначыла адна з навасёлаў Аксана Лоўкес, звяртаючыся да прадстаўнікоў улады. – Вельмі хацелася б мець у Бараўках і дзіцячы садок.
– Будзе, будзе і дзіцячы садок, – запэўніў Канстанцін Сумар. – У будучым годзе, максімум – у 2013-м сваіх дзетак паведзяце ў новенькі дзіцячы сад.
Святлана ГІЛЬ,
г. Баранавічы.
Фота Міхаіла КАШКО.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падзеі: пра ўнікальны цёплы дом, энергетыку для ўсіх і іншае…

Следующая запись

У чым Алег Голас можа канкурыраваць з Дзедам Марозам?